Ямантау
Выгляд
Ямантау | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 1 640 м |
Адносная вышыня | 1 330 м |
Размяшчэнне | |
54°15′18″ пн. ш. 58°06′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Суб’ект РФ | Башкартастан |
Горная сістэма | Паўднёвы Урал |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ямантау — горны масіў у Башкартастане. Шырыня — 3 км, даўжыня — 5 км. Галоўныя вяршыні — Вялікі Ямантау (1640 м) і Малы Ямантау (1510 м). Вяршыня «Вялікі Ямантау» з’яўляецца вышэйшым пунктам Паўднёвага Урала. Знаходзіцца на тэрыторыі Паўднёва-Уральскага запаведніка, размешчаны ў Беларэцкім раёне Башкартастана. Гадавая сума ападкаў складае ад 700 да 1100 мм. Снежнае покрыва складае 80-100 см і ляжыць у сярэднім ад 180 да 205 дзён. Вышынная пояснасць ландшафтаў. Сярэдняя тэмпература студзеня складае −14…−17 °C, ліпеня +9…+16 °C.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ямантау