Перайсці да зместу

Янік Нджэнг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Янік Нджэнг
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жазеф Янік Нджэнг
Нарадзіўся 11 сакавіка 1990(1990-03-11)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Камерун
Рост 187 см
Вага 89 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2004—2005 Камерун Мімбаман
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2008 Камерун Канон (Яўндэ)
2008—2011 Алжыр Беджая 76 (32)
2011—2013 Туніс Эсперанс (Туніс) 30 (16)
2013 Швейцарыя Сьён 19 (2)
2013—2015 Туніс Эсперанс (Туніс) 39 (11)
2017 Малайзія Т-Цім (Куала-Трэнгану) 9 (4)
2018—2019 Беларусь Нёман (Гродна) 18 (2)
2019—2020 Кувейт Аль-Ярмук (Кувейт) 11 (4)
2020—2021 Камерун Фартуна (Мфу)
2021 Саудаўская Аравія Аль-Халідж (Сейхат)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012— Камерун Камерун 8 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лютага 2019

Янік Нджэнг (фр.: Yannick N’Djeng; нар. 11 сакавіка 1990, Яўндэ, Камерун) — камерунскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Камеруна.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Мімбаман», дарослую кар’еру пачынаў у клубе «Канон». У 2008 годзе перайшоў у клуб «Беджая» з чэмпіянату Алжыра, з якім дайшоў да фіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў Паўночнай Афрыкі, а ў 2011 годзе стаў срэбраным прызёрам хатняга чэпміянату. У ліпені 2011 года перайшоў у туніскі «Эсперанс», у складзе якога ў тым жа годзе выйграў афрыканскую Лігу чэмпіёнаў, а на наступны год дайшоў да фіналу. Пасля перамогу ў чэмпіянаце Туніса ў 2012 годзе адправіўся ў швейцарскі «Сьён», аднак праз паўгады вярнуўся ў «Эсперанс». У маі 2015 года атрымаў цяжкую траўму, з-за якой прапусціў 1,5 гады. У 2017 годзе гуляў у чэмпіянаце Малайзіі за клуб «Т-Цім», у 9 матчах забіў 4 галы.

У верасні 2018 года перайшоў у беларускі клуб «Нёман» з Гродна[3], дзе спачатку выступаў у стартавым складзе, а пазней стаў выхадзіць на замену. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, у маі і чэрвені не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся на поле. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў беларускую каманду[4].

У жніўні 2019 года папоўніў склад кувейцкага клуба «Аль-Ярмук», дзе гуляў да мая 2020 года. Пазней вярнуўся ў Камерун, некаторы час выступаў за мясцовы клуб «Фартуна». У лютым 2021 года стаў іграком саудаўскага клуба «Аль-Халідж», пакінуў яго ў жніўні.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2012—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную Камеруна. У 2021 годзе зноў быў выкліканы ў зборную.

  • Туніс 01Чэмпіён Чэмпіён Туніса (2): 2011/12, 2013/14
  • Туніс 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Туніса: 2014/15
  • Алжыр 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Алжыра: 2010/11
  • Алжыр 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Алжыра: 2008/09
  • Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАФ: 2011

Зноскі