Перайсці да зместу

Яраслаў Генадзевіч Ямпаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яраслаў Ямпаль
Поўнае імя Яраслаў Генадзевіч Ямпаль
Нарадзіўся 21 красавіка 1990(1990-04-21)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 175 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Світ
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Украіна Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2007—2010   Украіна Шахцёр-3 (Данецк) 56 (7)
2008   Украіна Камунальнік (Луганск) 13 (0)
2011—2012 Беларусь Дынама (Мінск) 16 (0)
2013—2014 Украіна Авангард (Краматорск) 13 (4)
2014 Украіна Александрыя 4 (1)
2015 Украіна Гарняк (Крывы Рог) 30 (5)
2016—2017 Украіна Чаркаскі Дняпро 37 (0)
2017 Украіна Сумы 14 (1)
2018 Украіна Зорка (Крапыўныцкы) 6 (0)
2018 Украіна Гарняк-Спорт (Гарышні Плаўні) 11 (0)
2019—2021 Украіна Металіст 1925 (Харкаў) 41 (11)
2021 Украіна Гарняк-Спорт (Гарышні Плаўні) 14 (2)
2022— Польшча Світ (Новы Двур Мазавецкі)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Украіна Украіна (да 17) 3 (0)
2007—2008 Украіна Украіна (да 19) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 сакавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 лютага 2012

Яраслаў Ямпаль (нар. 21 красавіка 1990, Сватавэ, Луганская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Світ» з Новага Двура Мазавецкага.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец данецкага «Шахцёра», гуляў за фарм-клуб «Шахцёр-3». З 2011 выступаў за мінскае «Дынама», у асноўным выхадзіў на замену. У кастрычніку 2012 спыніў супрацоўніцтва з мінскім клубам[2]. У пачатку 2013 вярнуўся на Украіну, трапіўшы ў склад белацэркаўскага «Арсенала», але гэты клуб не змог заявіць Ямпаля ў чэмпіянат, і ў ліпені ён перайшоў у краматорскі «Авангард».

У другой палове 2014 года гуляў за «Александрыю». У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з крыварожскім «Гарняком»[3]. У 2016—2017 гадах выступаў за «Чаркаскі Дняпро», а ў жніўні 2017 года перайшоў у «Сумы».

У лютым 2018 года стаў іграком клуба Прэм’ер-лігі — крапыўныцкай «Зоркі». У ліпені 2018 года далучыўся да клуба «Гарняк-Спорт», а ў студзені 2019 года перайшоў у харкаўскі «Металіст 1925». Па выніках сезона 2020/21 дапамог «Металісту 1925» выйсці ў Прэм’ер-лігу, хоць рэдка з’яўляўся на полі. У ліпені 2021 года вярнуўся ў «Гарняк-Спорт».

У лютым 2022 года далучыўся да «Падолля» з Хмяльніцкага, аднак у сакавіку, не паспеўшы згуляць за хмяльніцкую каманду ў афіцыйных матчах, перайшоў у польскі «Світ».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за юнацкую зборную Украіны.

Зноскі