Перайсці да зместу

Яраслаў Уладзіміравіч (князь пскоўскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яраслаў Уладзіміравіч
Бацька Уладзімір Мсціславіч
Жонка Ефрасіння Пскоўская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яраслаў Уладзіміравіч — князь пскоўскі.

Сын пскоўскага князя Уладзіміра Мсціславіча.

На думку Аляксея Мельнікава, Яраслаў Уладзіміравіч княжыў у Ноўгарадзе, але выгнаны адтуль вечам у 1196 годзе[1]. Аднак, Яраслаў у 1196 годзе калі і жыў, то быў малалетні, бо ў 1180 годзе малалетнім быў яго бацька. Выгнаны ж з Ноўгарада быў іншы Яраслаў Уладзіміравіч.

Пасля бацькі пасаджаны на княжанне ў Пскове. Разам з Барысам Ігаравічам спрабаваў ваяваць Ізборск (1233), але разбіты і сасланы ў Пераяслаўль. Спрабаваў захапіць Одэмпэ (1234). Уцякаючы ад нашэсця Батыя, кінуў у Пскове сваю жонку Еўфрасінню і пасяліўся ў Лівоніі. Пад уплывам папы Рыгора IX прыняў каталіцтва, ажаніўся з немкай, атрымаў ва ўладанне горад Одэмпэ. Пасля паражэння Ордэна ад Аляксандра Яраславіча, разлічваў аддаць на ўзнаўленне Ордэна палову свайго пскоўскага майна, відаць, з разлікам на пасаг сваёй былой жонкі Еўфрасінні, і выклікаў Еўфрасінню ў Одэмпэ, дзе яе забіў (8.5.1243) пасынак Яраслава, відаць, за няўдачу перамоў.

  • Мельнікаў А. А. З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў. — Мн.: Выд-ва «Чатыры чвэрці», 2005. — 592 с. — ISBN 985-6734-28-2. С. 111—112.
  • Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М.: Изд-во МГУ, 1977. — С. 194. — 268 с.