Грыгорый IX

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Грыгорый IX
лац.: Gregorius PP. IX
Gregory IX bas-relief in the U.S. House of Representatives chamber.jpg
178-ы Папа Рымскі
19 сакавіка 1227 — 22 жніўня 1241
Царква Каталіцкая Царква
Папярэднік Ганорый III
Пераемнік Цэлесцін IV

Адукацыя
Нараджэнне XII стагоддзе ці 1170[1]
Смерць 22 жніўня 1241[2][3]
Пахаванне
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Грыгорый IX (лац.: Gregorius PP. IX), свецкае імя: Угаліна дэі Конці, граф Сеньі (італ.: Ugolino dei Conti di Segni; ~1145 — 22 жніўня 1241), Папа Рымскі (19 сакавіка 1227 — 22 жніўня 1241).

Як пераемнік Ганорыя III 1216 — 1227, працягваў за Грыгорыем VII (1073-85) і Інакенціем III умацоўваць Святы Прастол.

Ухваліў Паўночныя крыжовыя паходы Тэўтонскага ордэна з мэтаю хрышчэння прыбалтыйскіх паганцаў (у той час — емі), што прывяло да сутыкненняў Тэўтонскага ордэна з Пскоўскай і Наўгародскай рэспублікамі[5]. У буле ад 24.11.1232 г. Грыгорый IX прасіў Лівонскае брацтва мяча накіраваць войскі на абарону паўпаганскай Фінляндыі, якую хрысцілі шведскія біскупы, ад каланізацыі наўгародцаў[6].

У 1231 г. забараніў міранам чытаць Біблію, каб спыніць тагачаснае масавае з’яўленне і распаўсюджанне ерэтычных вучэнняў, якія абапіраліся на Біблію і выступалі супраць каталіцкай царквы. У 1232 г. перадаў інквізіцыю ў рукі дамініканцаў. Веў барацьбу з Фрыдрыхам II Гогенштаўфенам за ўзмацненне папскай улады Італіі. Кананізаваў Францыска Асізскага, якога ведаў асабіста і іншых папулярных сярод католікаў святых.

Зноскі

  1. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  2. http://webdept.fiu.edu/~mirandas/bios1198.htm#Segni
  3. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  4. 4,0 4,1 Union List of Artist Names — 2016. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  5. Christiansen, Eric. The Northern Crusades. New York: Penguin Books, 1997.
  6. Папская була ад 24.11.1232