Перайсці да зместу

Ятрышнік Траунштэйнера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ятрышнік Траунштэйнера
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dactylorhiza traunsteineri (Saut. ex Rchb.) Soó (1962)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  230573
EOL  1093206
IPNI  626694-1
TPL  kew-55609

Ятрышнік Траунштэйнера[3] (Dactylorhiza traunsteineri) — від травяністых раслін з роду Пальчатакарэннік (Dactylorhiza) сямейства Архідныя. Распаўсюджаны ад Еўропы да Заходняй Сібіры[4].

Від названы ў гонар тырольскага аптэкара Ёзэфа Траўнштэйнера (ням.: Joseph Traunsteiner, 1798—1850).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая расліна. Мае падземны клубень, далікатнае тонкае сцябло, якое дасягае вышыні 50 см, вузкае ланцэтнае лісце, пакрытае цёмнымі плямамі. Цвіце з чэрвеня да пачатку ліпеня. Афарбоўка кветак — ружова-ліловых адценняў. Губа часцей суцэльная[4].

Насенне распаўсюджваецца ветрам.

Расце адзіночнымі экземплярамі на вільготных лугах і балотах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 90. — 160 с. — 2 350 экз. у крыніцы пад назвай Orchis traunsteineri Saut. ex Rchb.
  4. а б Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. — 10-е исправленное и дополненное. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2006. — С. 170—172. — 600 с. — 5000 экз. — ISBN 5-87317-321-5
  • Ятрышнік Траунштэйнера: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)