Orchidoideae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Orchidoideae

Ятрышнік шлеманосны (Orchis militaris) — тыпавы від тыпавога роду.
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Orchidoideae Eaton (1836)

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  158331
GRIN  f:1815
FW  346289

Orchidoideae — падсямейства травяністых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae). У склад падсямейства ўваходзіць больш за дзвесце родаў і амаль чатыры тысячы відаў.

Падсямейства Orchidoideae: будова кветкі на прыкладзе пальчатакарэнніка бузіннага:
1 — пялёсткі, 2 — калонка, 3 — пылавік (кожная з двух яго частак змяшчае паліній, каўдыкулу і прыліпальца), 4 — стамінодый (стэрыльная тычынка), 5 — дзюбка (адна з яе функцый — перашкаджаць самаапыленню), 6 — губа (відазменены пялёстак), 7, 8 — часткі іншай кветкі, 9 — слупок.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя, невялікія наземныя, часам эфемероідныя, вельмі рэдка эпіфітныя або сапрафітныя травы з прамым травяністым сцяблом.

Корні сакавітыя, нешматлікія, у аснове часта патоўшчаныя, у многіх відаў утвараецца сферычны клубнепадобны запасальны орган — сцяблокаранёвы тубероід.

Лісце канвалютнае, кондуплікатнае, спіральна размешчанае.

Суквецце — тэрмінальная простая гронка або колас.

Кветкі разнастайнай афарбоўкі, па велічыні ад дробных да сярэдніх, спіральна размешчаныя, рэзка зігаморфныя, часцей за ўсё рэсупінатныя.

Губа вельмі разнастайная па форме і будове. Сустракаюцца выпадкі, калі губа рухома сучляняецца з калонкай і здольная рэзка мяняць сваё становішча ад дотыку, утвараючы падабенства пасткі для дробных насякомых-апыляльнікаў (Pterostylis). У прадстаўнікоў родаў Drakaea, Spiculaea, Caladenia, Chiloglottis, Ophrys губа нясе складаны комплекс прыкмет, якія забяспечваюць апыленне кветак перапончатакрылымі праз псеўдакапуляцыі?!.

Пылавік прамы, кароткі, шырокай асновай зрастаецца з калонкай. Радзей адагнуты ад калонкі ці перавернуты. Пылок сабраны ў невялікія пакеты, утварае палінарыі з добра развітай каўдыкулай, якая злучана з прыліпальцам.

Палініяў — 2—4. Стамінодыяў — 2.

Калонка звычайна кароткая. Рыльца суцэльнае або з 2 долей. Завязь 1-гнёздавая.

Плод — сухая каробачка. Насенне дробнае, шматлікае, верацёнападобнае.

Храмасомы дробныя, у ліку 26-32, 36-42[3].

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Трыбы[правіць | правіць зыходнік]

Падсямейства змяшчае наступныя трыбы[4]

Роды[правіць | правіць зыходнік]

Aceras anthropophorum
Пальчатакарэннік плямісты (Dactylorhiza maculata)
Ponthieva maculata
Zeuxine strateumatica

Агульная колькасць родаў у падсямействе — больш за дзвесце. Ніжэй прыведзены поўны спіс гэтых родаў па дадзеных сайта Germplasm Resources Information Network[5]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Аверьянов Л. В. Определитель орхидных (Orchidaceae Juss.) Вьетнама. — СПб., 1994. — 432 с.
  4. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  5. Спіс родаў падсямейства Orchidoideae на сайце GRIN (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гладкова В. Н. Семейство орхидные (Orchidaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. / Гл. ред. А. Л. Тахтаджян. — М.: Просвещение, 1981. — Т. 6. Цветковые растения. / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — С. 248—275.
  • Ефимов П. Г. Таксономия и систематика орхидных России // Охрана и культивирование орхидей : Материалы IX Международной научной конференции (26—30 сентября 2011 г.). — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2011.