Дыферэнцыял (тэхніка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будова дыферэнцыяла

Дыферэнцыял у тэхніцы — зубчастая перадача, якая перадае рух ад аднаго вала двум іншым, што круцяцца з рознымі адноснымі скарасцямі, або ад двух валоў аднаму.

Дыферэнцыял у трансмісіі аўтамабіля або колавага трактара дае магчымасць вядучым колам круціцца з рознай хуткасцю, што неабходна на паваротах. Выкарыстоўваецца таксама ў механізмах прыводу вінтоў турбавінтавых самалётаў, на гусенічных машынах (падвойныя або складаныя дыферэнцыялы, якімі карыстаюцца як механізмамі павароту).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]