Царква Успення ў Мялётаве

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Успенская царква ў Мялётаве.

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы — царква ў сяле Мялётаве[ru] (Пскоўская вобласць). Цяпер філіял Пскоўскага дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага і мастацкага музея-запаведніка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Пскоўскіх летапісах[ru] пад 1461 годам запісана:

" Того же лѣта поставиша церковь камену, на Мелотове, Оуспение святыа богородици[1]. "

Царква пабудавана ў 1461—1462 гадах. Заказчыкамі з’яўляюцца пскоўскія пасаднікі Якаў Іаннаў Кратоў — купецкі стараста, заказчык храма Веры, Любові і Надзеі і маці іх Сафіі, Іаан Захар’ін Путкоў — значны палітычны дзеяч Пскова і Зіновій Міхайлавіч. Храмазданныя подпісы, размешчаныя на партале прытвора царквы і ў барабане чацверыка захаваліся іх імёны. Будаўнікі царквы не вядомыя, але ўсе даследчыкі лічаць, што гэта былі пскоўскія майстры. (Гэтыя ж майстры цераз 3 гады пабудавалі ў Пскове царкву Касьмы і Даміяна з Прымосця[ru]).

Першапачаткова царква мела чацвярык і прытвор. Пазней (у ХVI ст.) быў прыбудаваны цёплы паўднёвы прыдзел Мікалая Цудатворца. Далейшая гісторыя помніка да сярэдзіны ХVIII ст. не вядома.

У 1763—1764 гг. (па афіцэрскіх вопісах) царква мела каменны прыдзел Мікалая Цудатворца і званіцу. Царква, прытвор і званіца былі пакрытыя дошкамі, а купалы царквы і прыдзела абабітыя драўлянай луской.

У 1790 г. у царкве быў зроблены іканастас, а старажытны роспіс, відаць, у гэты час забелены.

У 1778 г. старажытны прытвор царквы быў пашыраны на захад і да яго была прыбудована званіца. Мабыць, у гэты ж час былі высечаны некаторыя аконныя праёмы чацверыка і старажытнай часткі прытвора.

К канцу XIX ст. царква ўжо мела четырохсхільнае пакрыццё. Сам чацвярык, купал і прыдзел пакрытыя жалезам, жалезам быў абабіты і барабан чацверыка. Глаўка і барабан прыдзела былі страчаны. У гэты час храм меў драўляныя хоры з драўлянай лесвіцай у паўночна-заходнім вугле чацверыка. У паўночна-заходнім і паўднёва-заходнім вуглах царквы ва ўзроўні хораў меліся дзве палаткі, уваход у паўднёва-заходнюю быў закладзены.

У 1913 г. на поўдзень ад касцёла была пабудавана новая мураваная царква. Прыход быў пераведзены ў яе, а храм Успення закінуты.

У 40-х гг. ХХ ст. помнік выкарыстоўваўся ў якасці склада і пякарні.

У 1949 г. ПСНРВМ правяла работы па кансервацыі царквы. Але к 1957 г. помнік аказаўся ў аварыйным стане і к 1959 г. быў распрацаваны праект яго рэстаўрацыі (аўтары праекта М. І. Сямёнаў[ru] і Н. С. Рахманіна). Праект прадугледжваў аднаўленне царквы ў формах ХV—ХVI стст. У працэсе натурнага даследавання высветлілася, што вуглы чацверыка былі надкладзены для чатырохсхільнага даху, завяршэнні васьмерыка пад барабанам тады ж былі разабраныя, былі пашыраны аконныя праёмы чацверыка, прыдзела і прытвора. Таксама была ўстаноўлена адначасовасць пабудовы чацверыка і ўсходняй часткі прытвора.

У 1961 г. рэстаўрацыя ў асноўным была закончана. У выніку яе чацвярык атрымаў 32-схільнае пакрыццё, у прыдзела быў разабраны позні прытвор, збудавана глаўка на тонкай шыі. Званіца і позні прытвор чацверыка разабраны, і адноўлена заходняя сцяна першапачатковага прытвора, пашыраныя аконныя праёмы былі зроблены ў формах ХV ст., у старажытныя гнёзды ад згнілых сувязей былі заведзены жалезабетонныя сувязі. У 1964 г. царква была атынкавана і пабелена.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час помнік уяўляе сабой кампазіцыю, якая складаецца з чацверыка з прытворам і паўднёвым прыдзелам Мікалая Цудатворца. Аднакупальны, чатырохслупны чацвярык, увянчаны невысокім васьмерыком, мае тры апсіды: цэнтральную паўкруглую і дзве бакавыя прамавугольныя. Усходнія і заходнія слупы чацверыка скругленыя знізу, усходнія — да алтара, заходнія — да прытвора. Сістэма скляпенняў традыцыйная пскоўская — павышаныя падпружныя аркі, якія нясуць светлавы барабан.

У паўднёва-заходнім вугле чацверыка на ўзроўні хораў — палатка. Аконныя праёмы — шчылінападобныя на ўзроўні другога святла, на паўднёвай і паўночнай сцяне — здвоеныя. Дзвярныя праёмы размешчаны ў заходняй і паўднёвай сцяне чацверыка. Пакрыццё чацверыка — 16-схільнае, васьмерыка — таксама 16-схільнае. Купал царквы мае форму цыбуліны.

Прытвор і прыдзел перакрытыя паўцыліндрычнымі скляпеннямі. Прыдзел увенчаны невялікаю глаўкай на тонкай шыі.

Пакрыта царква жалезам, а купалы — асінавым лемехам. Фасады раздзеленыя лапаткамі, апсіды і барабан дэкараваныя пскоўскім геаметрычным арнаментам, здвоеныя вокны паўночнага і паўднёвага фасадаў аформленыя валікам. Сцены чацверыка, прыдзела і прытвора складзеныя з мясцовай вапняковай пліты.

Фрэскі[правіць | правіць зыходнік]

Старажытны жывапіс у інтэр’еры ўяўляе сабой сценапіс па сухой тынкоўцы. Яна была вынікам працы шасці-сямі пскоўскіх майстроў-іконнікаў і мініяцюрыстаў.

Упершыню пра існаванне фрэсак было ўпамянута ў 1876 г. М. К. Багушэўскім[ru]. У 1925—1926 гг. яны зноў былі адкрыты і агледжаны К. К. Раманавым[ru]. У 1933 г. пачалася іх рэстаўрацыя пад кіраўніцтвам Е. А. Дамброўскай. Было раскрыта 16 фрагментаў роспісу ў алтары і арках дыяканніка і ахвярніка, умацаваны фрэскавы грунт. Абследаванне паказала наяўнасць фрэсак ва ўсім помніку.

У 1948—1949 гг. роспіс расчышчаўся і ўмацоўвалася Ю. Н. Дзмітрыевым. У 1963 г. пачаліся рэстаўрацыйныя работы пад кіраўніцтвам старшага мастака-рэстаўратара ВСНШД Д. Я. Брагіна. У ходзе гэтых работ было праведзена ўмацаванне тынкавальных грунтоў і жывапіснага слоя раскрытых кампазіцый, была выканана расчыстка ўсіх захаваных фрагментаў старажытнага жывапісу з-пад вапнавай пабелкі і позняга алейнага запісу.

Да цяперашняга часу ў інтэр’еры помніка захавалася 99 жывапісных сюжэтаў. Найбольш значнымі і добра захаванымі з’яўляюцца кампазіцыі «Ант-скамарох», «Стрэчанне», «Абмыванне ног», «Упэўніванне Фамы».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Псковская 2-я летопись // Псковские летописи. Выпуск 2-й. М. 1955. С. 52.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазарев В. Н. Церковь Успения Богородицы в селе Мелётово близ Пскова // Искусство Древней Руси. Мозаики и фрески. — М.: Искусство, 2000. С. 283—284.
  • Лазарев В. Н. Фрески церквей Спаса на Ковалеве, Рождества Христова на кладбище, Зверина монастыря и Мелётова // Искусство Древней Руси. Мозаики и фрески. — М.: Искусство, 2000. С. 215—222.
  • Архив АРМ-4, д.23.2-14-153. Выписка из источников; д.23.2-14-159. Брягин Д. Е. Отчет о реставрации стенной росписи в церкви Успения XV в в с. Мелетово. 1963 г.; д.23.2-14-175. Семенов М. И. Пояснительная записка к проекту реставрации церкви. 1959 г.; д.23.2-14-177. Рахманина Н. С. Церковь Успения в с. Мелетово.; Паспорт 1973 г.
  • Бетин Л. В. Композиция на тему повести об Анте скоморохе в росписи церкви Успения в селе Мелетове // Византия. Южные славяне и древняя Русь. Западная Европа. Искусство и культура. М. 1973. С. 333—338.
  • Бетин Л. В. Реставрация настенных росписей Успенской церкви в селе Мелетово // Древнерусское искусство. Художественная культура Пскова. М., 1968. С. 220—223.
  • Богушевский Н. К. Церковь Успения в Мелетове. Псковские губернские ведомости, 1876, № 18, 19, 25, 26, 31.
  • Псковская летопись, изданная М. Погодиным. М., 1837.
  • Романов К. К. Мелетово как источник по истории Псковской земли // Проблемы истории докапиталистических обществ, 1934, № 9—10, С. 143—156.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]