Пакрокавая стратэгія
Выгляд
Пакрокавая стратэгія (англ.: turn-based strategy, TBS) — від стратэгічных гульняў, які супрацьпастаўляецца стратэгіям у рэальным часе (RTS). З’яўляецца відам як для камп’ютарных, так і для настольных гульняў.
Адрозніваецца ад стратэгіі ў рэальным часе тым, што тут ёсць вызначаны парадак дзеянняў — хады, якія сапернікі выконваюць па чарзе.
Самы яскравы прыклад пакрокавай стратэгіі — шахматы.