Іаган Вольфганг Дзёберайнер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іаган Вольфганг Дзёберайнер

Іаган Вольфганг Дзёберайнер[1] (ням.: Johann Wolfgang Döbereiner; 13 снежня 1780, Хоф - 24 сакавіка 1849, Іена) — нямецкі хімік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іаган Вольфганг Дзёберайнер нарадзіўся ў баварскім мястэчку Хоф ў сям'і рамізніка. Не маючы магчымасці атрымаць сярэднюю адукацыю, Дзёберайнер старанна займаўся самаадукацыяй і змог здаць экзамены на пасаду памочніка аптэкара. Каб атрымаць права ўзначальваць аптэкі, у 1800-1803 ён вывучаў натуральныя навукі ў Страсбургу. Вярнуўшыся ў Германію, Дзёберайнер з-за недахопу сродкаў і цэхавых абмежаванняў фармацэўтаў не змог ажыццявіць свае планы. Яго спробы арганізаваць вытворчасць і продаж хімічных рэчываў, а таксама заснаваць навучальную ўстанову па падрыхтоўцы хімікаў-тэхнолагаў таксама не ўвянчаліся поспехам. Тым не менш, шматлікія публікацыі Дзёберайнера аб удасканаленні спосабаў атрымання розных рэчываў былі з ухвалой сустрэты спецыялістамі, і ў 1810 ён пры садзейнічанні І. В. Гётэ быў запрошаны ў Іенскі ўніверсітэт на пасаду прафесара.

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Іаган Вольфганг Дзёберайнер у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.109.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]