Іаган Вільгельм Шырмер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Johann Wilhelm Schirmer.jpg

Іаган Вільгельм Шырмер (ням.: Johann Wilhelm Schirmer; 7 верасня 1807, Юліх11 верасня 1863, Карлсруэ) — нямецкі мастак-пейзажыст і графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 18211824 гадах юны Шырмер вывучае рамяство пераплётчыка кніг у майстэрні свайго бацькі. Паралельна самавукам асвойвае малюнак, а з 1826 года вучыцца ў дзюсельдорфскай Акадэміі мастацтваў у Ф. В. фон Шадава. Пад уплывам мастака Карла Фрыдрыха Лесінга Шырмер захапляецца пейзажным жывапісам.

З 1834 года ён выкладае ў дзюсельдорфскай Акадэміі, з 1839 — прафесар. Шырмер (нароўні з Лесінгам) быў адным з заснавальнікаў Дзюсельдорфскай школы жывапісу. У 1838 годзе Шырмер здзяйсняе паездку ў Нармандыю, пасля якой у сваіх палотнах робіць большы ўпор на малюнак і адценні колераў. У 1840 падарожнічае па Італіі, піша карціны па біблейскіх матывах. У 1854 годзе мастак станавіцца першым дырэктарам нядаўна адкрытай Мастацкай школы ў Карлсруэ. У свае апошнія гады Шырмер актыўна выкарыстоўваў рэлігійна-біблейскія сюжэты, а яго манера пісьма становіцца блізкай да імпрэсіянісцкай.

Сярод вучняў І. В. Шырмера варта назваць такіх майстроў, як Арнольд Бёклін, Ганс Тома, Освальд Ахенбах, Ансельм Феербах, Якаб Бекер, Рудольф Эп, Карл Фрыдрых Дэйкер.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]