Арнольд Бёклін
| Арнольд Бёклін | |
| ням.: Arnold Böcklin | |
Аўтапартрэт, 1873 |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
16 студзеня 1901 (73 года) |
| Месца смерці: | |
| Жанр: | |
| Вучоба: | |
| Стыль: | |
| Уплыў на: | |
Арнольд Бёклін (ням.: Arnold Böcklin; 16 кастрычніка 1827, Базель, Швейцарыя — 16 студзеня 1901, Сан-Даменіка-дзі-Ф'езоле, Італія) — швейцарскі жывапісец, графік, скульптар; адзін з выбітных прадстаўнікоў сімвалізму ў еўрапейскім выяўленчым мастацтве XIX стагоддзя.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Дзюсельдорфе ў тэарэтыка мастацтва А. фон Гільдэбранта і пейзажыста І. В. Шырмера (1845—1847), затым у Мюнхене, дзе прыцягнуў увагу графа Шака. Распачаў адукацыйнае падарожжа па Швейцарыі, Нідэрландах і Францыі. Першапачаткова займаўся ляндшафтным жывапісам, аднак з часам перайшоў у міфалагічную тэматыку. У 1850—1857 гадах працаваў у Рыме. У 1860—1862 гадах быў прафесарам у Акадэміі мастацтваў у Веймары. Апошнія гады працаваў напераменку ў Базелі і ў Італіі. Аказаў уплыў на такіх прадстаўнікоў сюррэалізму, як Макс Эрнст, Сальвадор Далі, Джорджа дэ Кірыко.
Творчасць [правіць]
Карціны Бёкліна, яркія і кідкія сваімі колерамі, напісаныя галоўным чынам тэмперай. У карцінах Бёкліна выступае выдуманы свет, часта знарочыста таямнічы. Спачатку Бёклін пісаў рамантычныя пейзажі з міфалагічнымі постацямі, затым — фантастычныя сцэны з німфамі, марскімі пачварамі і г. д. («Трытон і Нерэіда», 1873—1874).
Познія кампазіцыі («Востраў мёртвых», 1880, Мастацкі музей, Базель; у пачатку XX ст. рэпрадукцыі з яе былі вельмі папулярныя), дзе фантастычная сімволіка спалучаецца з натуралістычнай дакладнасцю дэталяў, паўплывалі на фармаванне нямецкага сімвалізму і югендштылю.
Лепшыя працы:
- «Востраў мёртвых» (1880, Мастацкі музей, Базель)
- «Трытон і Нерэіда» (1873—1874, Мастацкі музей, Базель)
- «Фаўн у чаротах» (у мюнхенскай Пінакатэцы)
- «Адпачываючая Венера»
- «Паляванне амазонак» (у Базелі),
- «Барацьба цэнтаўраў»
- «Палі блажэнных» (Нацыянальная галерэя ў Берліне)
- «Свяцілішча Геркулеса» (у Брэслаў)
- «Наяды» (у Базелі)
- «Віла на марскім беразе» (галерэя Шака ў Мюнхене)
- «Хвалі» (Мюнхен, Пінакатэка)
- «Вясновы лівень» (Дрэздэн)
Літаратура [правіць]
- Е. Д. Федотова. Бёклин. Москва: Белый Город, 2001. ISBN 5-7793-0446-7
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арнольд Бёклін
| Гэта пачатак артыкула па мастацтве. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |