Іван Андрэевіч Хлябцэвіч
Іван Андрэевіч Хлябцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1857 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 ліпеня 1919 |
Дзеці | Яўген Іванавіч Хлябцэвіч |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар |
Іван Андрэевіч Хлябцэ́віч (1857, в. Сядзельнікі, цяпер Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць — 25 ліпеня 1919) — беларускі гісторык. Бацька Я. І. Хлябцэвіча.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў праваслаўную Літоўскую духоўную семінарыю ў Вільні, вучыўся ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Выкладаў у Жыровіцкім духоўным вучылішчы, адначасова загадваў бібліятэкай Жыровіцкага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра, дзе ўпарадкаваў старажытныя рукапісы. З 1897 года святар у в. Кленікі Бельскага павета. У Першую сусветную вайну з 1915 года ў бежанстве у г. Сызрань (Расія).
Аўтар публікацый па гісторыі Жыровіцкага манастыра, нарыса пра сына Уладзіміра.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Катэгорыі:
- Нарадзіліся ў 1857 годзе
- Нарадзіліся ў Ваўкавыскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 25 ліпеня
- Памерлі ў 1919 годзе
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці Жыровіцкага манастыра
- Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
- Гісторыкі Беларусі