25 ліпеня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
25 ліпеня — дзвесце шосты (дзвесце сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1410: Войскі Польшчы і ВКЛ пачалі аблогу сталіцы Тэўтонскага ордэна, горада Марыенбурга.
- 1434: Уладзіслаў III Варненчык каранаваны на польскі сталец.
- 1656: Рускія войскі накіраваліся на Лівонію.
- 1662: У Маскве пачаўся Медны бунт.
- 1687: Іван Мазепа быў абраны гетманам Украіны
- 1812: Пачатак боя пад Астроўна падчас Айчыннай вайны 1812 года.
- 1826: Выкананне смертнага прысуда пяцёрым дзекабрыстам.
- 1851: Падпісаны Кульджынскі дагавор аб нармалізацыі расійска-кітайскага гандлю.
- 1853: У Мінску створана першая прафесійная пажарная каманда.
- 1917: У Мінску скончыўся З'езд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый (пач. 21.7.1917).
- 1944: Савецкія войскі вызвалілі Нарву ад нямецкіх захопнікаў.
- 1993: У Лідзе паставілі помнік Францыску Скарыну.
- 2004: Паводка ў Мінску, затопленыя цэнтральныя вуліцы на месцы колішняга рэчышча ракі Няміга.
Нарадзіліся [правіць]
- 1109: Афонсу I Вялікі, першы кароль Партугаліі
- 1789: Міхаіл Загоскін, рускі пісьменнік (пам. 23.6(5.7).1852)
- 1840: Юльян Крачкоўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, гісторык і педагог (пам. 27.7.1903)
- 1856: Апалінарый Васняцоў, рускі мастак (пам. 23.1.1933)
- 1894:
- Гаўрыла Прынцып, cербскі нацыяналіст, які забіў эрцгерцага Франца Фердынанда і яго жонку, што стала нагодай для развязвання 1-й сусветнай вайны (пам. 28.4.1918)
- Уолтэр Брэнан, амерыканскі акцёр (пам. 21.9.1974)
- 1910: Генадзь Цітовіч, беларускі дзеяч харавога мастацтва, кампазітар, дырыжор, фалькларыст, заснавальнік і кіраўнік Дзяржаўнага Акадэмічнага хору Беларусі (пам. 21.6.1986)
- 1917: Міхаіл Іванавіч Барысенка, вучоны і канструктар у галіне ракетабудавання і касманаўтыкі. Герой Сацыялістычнай Працы (пам. 12.01.1984)
- 1912: Сяргей Астрэйка, беларускі паэт (пам. 14.9.1937)
- 1922: Ісаак Фёдаравіч Ваксман, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (загінуў 19.12.1943)
- 1929: Васіль Шукшын, рускі пісьменнік
- 1937:
- Дзмітрый Смольскі, беларускі кампазітар і педагог
- Аляксандр Беразоўскі, архітэктар (пам. у 1994).
- 1947: Аляксандр Мілінкевіч, беларускі палітык
- 1949: Леў Крыштаповіч, беларускі філосаф
- 1954: Валянціна Аколава, беларуская паэтэса, перакладчыца
- 1976: Цімур Муцураеў, чачэнскі бард
Памерлі [правіць]
- 1032: Канстанцыя Арльская, каралева Францыі
- 1492: Інакенцій VIII, Папа Рымскі
- 1877: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральніка "Слоўніка беларускай мовы" (нар. 26.9.1788)
- 1934: Нестар Махно, украінскі анархіст
- 1945: Станіслаў Грынкевіч, беларускі урач, пісьменнік, культурны, грамадскі і палітычны дзеяч (нар. 2.2.1902)
- 1980: Уладзімір Высоцкі, рускі паэт, артыст і спявак
- 1984: Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік (нар. 26.11.1930)
- 1997: Наталля Арсеннева, беларуская паэтэса (нар. 20.9.1903)
- 2006: Янка Брыль, беларускі пісьменнік (нар. 4.8.1917)
- 2008: Міхаіл Пугаўкін, рускі савецкі акцёр (нар. 13.7.1923)
Гл. таксама Памерлі 25 ліпеня
Святкуюць [правіць]
Беларусь: Дзень пажарнай службы
Галісія, Іспанія: Дзень Галісіі
Туніс: Дзень Рэспублікі
Пуэрта-Рыка, ЗША: Дзень Канстытуцыі