Іван Вікенцьевіч Дабравольскі
Іван Вікенцьевіч Дабравольскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1780-я |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1851 |
Месца смерці | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, скрыпач, кампазітар, фалькларыст, музычны педагог, рэгент, капельмайстар, выдавец, тэатральны рэжысёр, хормайстар, антрэпрэнёр, віяланчэліст |
Інструменты | скрыпка і віяланчэль |
Іван Вікенцьевіч Дабравольскі — скрыпач , дырыжор, кампазітар, фалькларыст, педагог і музычны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Выхадзец з Магілёўшчыны. Быў рэгентам хору і капельмайстрам духавой і інструментальнай музыкі магілёўскага епіскапа Анастасія . Каля 1810 года разам з капэлай пераехаў у Астрахань, дзе правёў больш за 30 гадоў. 3 пачатку 1840-х гадоў працаваў настаўнікам музыкі ў Гродзенскай гімназіі, узначальваў аматарскі аркестр, які выконваў творы кампазітараў-класікаў.
У 1816—1818 гадах ён выдаваў «Азиатский музыкальный журнал»[1]. Гэта была першая ў Расіі спроба выкарыстання літаграфскага спосабу ў нотадрукаванні, а таксама запісу, публікацыі і апрацоўкі з ужываннем прыёмаў еўрапейскай кампазітарскай тэхнікі музычнага фальклору народаў Сярэдняй Азіі і Каўказа. У часопісе друкаваліся і інструментальныя п'есы для хатняга музіцыравання, у т.л. самога Дабравольскага («Паланэз» для скрыпкі і інш.).
Зноскі
- ↑ Азиатский музыкальный журнал // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- 4 // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- Коростин А. Ф. Начало литографии в России, 1816—1818. М., 1943. С. 73-77
- Капилов А. Л. Скрипка белорусская. Мн., 1982.
- Нарадзіліся ў 1780-я гады
- Нарадзіліся ў Магілёўскай губерні
- Памерлі ў 1851 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Скрыпачы паводле алфавіта
- Скрыпачы Беларусі
- Скрыпачы Расіі
- Скрыпачы XIX стагоддзя
- Скрыпачы Расійскай імперыі
- Дырыжоры паводле алфавіта
- Дырыжоры Беларусі
- Дырыжоры Расіі
- Дырыжоры XIX стагоддзя
- Дырыжоры Расійскай імперыі
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Беларусі
- Кампазітары Расіі
- Кампазітары XIX стагоддзя
- Кампазітары Расійскай імперыі
- Музычныя педагогі Беларусі
- Музычныя педагогі Расіі
- Музычныя педагогі XIX стагоддзя
- Музычныя педагогі Расійскай імперыі
- Педагогі Беларусі
- Педагогі Расіі
- Постаці Магілёва
- Нотадрукаванне