Іван Рыгоравіч Рабкавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Рыгоравіч Рабкавец
Нараджэнне 6 ліпеня 1975(1975-07-06) (48 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені

Іван Рыгоравіч Рабкавец (нар. 6 ліпеня 1975, Лунінец Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (эканаміст-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання).

Працаваў майстрам, старшынёй прафсаюзнага камітэта, начальнікам аўтарамонтных майстэрняў, галоўным інжынерам, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Пінскі аўтобусны парк».

З’яўляўся дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

У жніўні 2018 года быў прызначаны намеснікам міністра транспарту і камунікацый Беларусі, а ў лістападзе таго жа года стаў старшынёй Пінскага гарвыканкама. Пры гэтым захоўваў паўнамоцтвы дэпутата Палаты прадстаўнікоў да заканчэння тэрміну (лістапад 2019 года).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Рэбкавец Іван Рыгоравіч
  2. Свидетельство № 5-02/092 от 31 октября 2020 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2022. Праверана 9 лютага 2021.