Іван Сямёнавіч Бірукоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Сямёнавіч Бірукоў
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1918(1918-10-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1944(1944-06-25) (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне старшы лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Сталінграда»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Сямёнавіч Бірукоў (нар. 6 кастрычніка 1918, в. Масалоўка, Тамбоўская вобласць — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

23 чэрвеня 1944 года пад час прарыву абароны непрыяцеля каля вёскі Сіроціна (цяпер Шумілінскага раёна) гвардыі старшы лейтэнант Бірукоў арганізаваў кіраванне падраздзяленнямі і іх забеспячэнне ў баі.

24 чэрвеня 1944 года ён з групай байцоў батальёна фарсіраваў пад шквальным агнём праціўніка Заходнюю Дзвіну каля вёскі Дварышча Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці і захапіў плацдарм, адбіўшы дзесяць контратак варожай пяхоты і танкаў. Памёр у баю.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1].

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Узрэчча[2].

Зноскі

  1. Бирюков, Иван Семёнович
  2. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.