Ігар Аляксеевіч Навумаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Аляксеевіч Навумаў
Дата нараджэння 17 мая 1966(1966-05-17) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Ігар Аляксеевіч Навумаў (нар. 17 мая 1966, г. Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларускі ўрач-гігіеніст, хірург. Доктар медыцынскіх навук (2012), прафесар (1977). Сапраўдны член (акадэмік) Міжнароднай асацыяцыі вучоных, выкладчыкаў і спецыялістаў — Расійскай акадэміі прыродазнаўства (2018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1989)

Працаваў у Терытарыяльным медыцынскім аб’яднанні № 2 г. Гродна (1990—2004, жаночая кансультацыя № 2, урач-акушэр-гінеколаг, загадчык кансультацыі), аддзеле аховы здароўя Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (1999—2004, галоўны пазаштатны акушэр-гінеколаг), Гродзенскім абласным клінічным радзільным доме (2004—2006, намеснік галоўнага ўрача), Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры (2006—2010, намеснік галоўнага ўрача), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2004, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра грамадскага здароўя і аховы здароўя, дацэнт, з 2011 — кафедра агульнай гігіены і экалогіі, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: гігіена; грамадскае здароўе і ахова здароўя; акушэрства і гінекалогія.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2002), Прэзідыума Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя (2013); нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2005) і інш.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]