Ігар Васілевіч Таланкін
Ігар Васілевіч Таланкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1927[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 ліпеня 2010[1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, выкладчык універсітэта, тэатральны педагог |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0847803 |
Ігар (Індустрый) Васілевіч Тала́нкін[2] (руск.: И́горь (Индустрий) Васи́льевич Тала́нкин; 3 кастрычніка 1927 — 24 ліпеня 2010) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог. Народны артыст РСФСР (1974), Народны артыст СССР (1988).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Багародск Маскоўскай губерні (сучасны Нагінск у Маскоўскай вобласці Расіі). У 1950-годзе скончыў у Маскве Тэатральна-музычнае вучылішча імя А. Глазунова (майстэрня І. М. Туманава. У час вучобы Ігар Таланкін ў 1947—1950 гадах працаваў у тэатральнай студыі пры Палацы культуры ЗІЛа. У 1955 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва. У 1955—1956 гадах рэжысёр Драматычнага тэатра Прыкарпацкай ваеннай акругі (цяпер Львоўскі драматычны тэатр імя Лесі Украінкі). У 1959 годзе скончыў Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў пры «Масфільме» (майстэрня Ю. Райзмана). У 1964—1989 гадах І. В. Таланкін кіраваў майстэрняй ва Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі (з 1976 года прафесар). З 1971 года сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў СССР. Старшыня праўлення студыі «Час» канцэрна «Масфільм» з 1994 года.
Памёр Ігар Васілевіч Таланкін 24 ліпеня 2010 года ў Маскве. Пахаваны на Данілаўскіх могілках.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У кіно дэбютаваў лірыка-псіхолагічнай стужкай «Сярожа» (1960, разам з Г. М. Данелія; Гран-пры Міжнароднага кінафестываля ў горадзе Карлавы Вары, прыз Канскага кінафестываля). Паставіў фільмы «Уступ» (1963, прыз Міжнароднага кінафестываля ў Венецыі, прыз Канскага кінафестываля), «Дзённыя зоркі» (1968), «Чайкоўскі» (1970), «Выбар мэты» (1976), «Айцец Сергій» (1978), «Час адпачынку ад суботы да панядзелка» (1984), «Восень, Чартанава»(1988, разам з Д. І. Таланкіным), «Д’яблы» (1992, разам з Д. І. Таланкіным), «Нябачны вандроўнік» (1998, разам з Д. І. Таланкіным) і інш.
Сааўтар сцэнарыяў да фільмаў «Матчына поле» (1968), «На зыходзе ночы» (1987).
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Тала́кнін Ігар (Індустрый) Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 398. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Шилова И. М. Тала́нкин (Индустрий) Игорь Васильевич // Кино. Энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. С. И. Юткевич; редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 416. — 637 с. — 100 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сергей Ильченко Режиссёр, который искал и находил // Невское время (руск.)
- Таланкин Игорь Васильевич // ФГУП "Киноконцерн «Мосфильм» (руск.)
- Валентин Пепеляев Белорусские ученики через всю жизнь пронесли благодарность к режиссеру Игорю Таланкину (руск.) // СБ. Беларусь сегодня
- Михаил Косырев-Нестеров 95 лет Игорю Васильевичу Таланкину! // Киностудия «М»-Фильм) (руск.)
- Асобы
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Нагінску
- Памерлі 24 ліпеня
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Данілаўскіх могілках
- Выпускнікі ДІТМа
- Выпускнікі Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў
- Выкладчыкі УДІКа
- Постаці Масфільма
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Члены КПСС
- Кінарэжысёры СССР
- Сцэнарысты СССР
- Члены Саюза кінематаграфістаў СССР