Ізраільскае царства
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ізраільскае царства іўр.: ממלכת ישראל Царства |
||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
Розныя інтэрпрэтацыі таго, што Біблія гаворыць пра памеры Ізраільскага царства часоў Давіда (1000—930 г. да н.э.) |
||||
| Сталіца | * Іерусалім * Шхем * Фірца * Самарыя |
|||
| Рэлігія | Іўдаізм | |||
| - | Шаул | |||
| - | Давід | |||
| - | Саламон | |||
Ізраільскае царства (іўр.: ממלכת ישראל) — раннерабаўладальніцкая дзяржава ў Паўночнай Палесціне. Існавала з 935 па 722 да н.э. Сталіцы: Сіхем, Тырца, Самарыя.
Гл. таксама: Іудзейскае царства.
Дзяржава ўзнікла ў выніку распаду Ізраільска-Іудзейскай дзяржавы. Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, таксама рамяство. Меліся гандлёвыя і культурныя сувязі з Егіптам і Фінікіяй. Гл. таксама: Ісая, Амос, біблейскія прарокі.
З цягам часу дзяржава паслабела ў выніку збяднення і закабалення свабоднага сялянства, частых войнаў і пад. Была заваяваная Асірыяй (722 да н.э.), большасць насельніцтва пераселена ў Асірыю.
Літ.:
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.5. Зуйкі — Кішы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1972. — 616 с.: іл., карты. С.58,59.
