Манархія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Формы кіравання, палітычныя рэжымы і сістэмы
Партал:Палітыка · правіць

Мана́рхія — 1) форма кіравання, пры якой вярхоўная дзяржаўная ўлада належыць адной асобе — манарху (каралю, цару, імператару, герцагу, эрцгерцагу, султану, эміру…) і звычайна перадаецца па спадчыне.

Манархія — 2) гэта форма дзяржаўнага кіравання, у якой крыніцай улады з'яўляецца Бог (самадзяржаўе) або сам носбіт дзяржаўнай улады (самаўладзтва), а падставай улады служаць яе маральны аўтарытэт у грамадстве і традыцыя, у сілу чаго ўлада спадчынная і неадрынваная. (Таксама манархія, адна з найстаражытных формаў кіравання.)

Выгляды манархій[правіць | правіць зыходнік]

  • Абсалютная манархія — манархія, якая прадугледжвае амаль неабмежаваную ўладу манарха. Пры абсалютнай манархіі ўрад або іншыя органы ўлады адказныя толькі перад манархам як главой дзяржавы, а парламент у шэрагу выпадкаў наогул адсутнічае або з'яўляецца толькі дарадчым органам пры манарху (цару, каралю і інш.).
  • Канстытуцыйная манархія — манархія, пры якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй. Пры канстытуцыйнай манархіі рэальная заканадаўчая ўлада прыналежыць парламенту, а выканаўчая — ураду. Канстытуцыйная манархія існуе ў двух формах: дуалістычная манархія і парламентарная манархія.
    • Дуалістычная манархія (лац.: Dualis — дваісты) — канстытуцыйная манархія, у якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй, але манарх фармальна і фактычна захоўвае шырокую ўладу.
    • Парламентарная манархія — канстытуцыйная манархія, у якой манарх выконвае свае функцыі чыста намінальна. Пры парламентарнай манархіі ўрад адказна перад парламентам, якому прыналежыць фармальнае вяршэнства сярод іншых органаў дзяржавы.
  • Тэакратычная манархія — манархія, пры якой палітычная ўлада прыналежыць главе царквы або рэлігійнаму лідару.

Манархічныя дзяржавы сучаснасці[правіць | правіць зыходнік]

     Абсалютныя манархіі, з неабмежаванай уладай манарха     Канстытуцыйныя манархіі, у якіх манарху належыць заканадаўчая ўлада     Канстытуцыйныя манархіі, у якіх заканадаўчая ўлада належыць парламенту     Дзяржавы-члены Садружнасці Нацый, якія прызнаюць у якасці намінальнага главы дзяржавы манарха Вялікабрытаніі     Манархіі — рэгіёны (тэрыторыі з манархічным кіраваннем, якія не з'яўляюцца незалежнымі дзяржавамі і ўваходзяць у склад дзяржавы з неманархічнай формай кіравання)

У спісах прадстаўлены манархіі на 1 студзеня 2012 года. Асобным спісам прадстаўлены дамініёны — манархіі — былыя англійскія калоніі, у якіх главой дзяржавы з'яўляецца каралева (кароль) Вялікабрытаніі.

Еўропа[правіць | правіць зыходнік]

Азія[правіць | правіць зыходнік]

Афрыка[правіць | правіць зыходнік]

Акіянія[правіць | правіць зыходнік]

Садружнасць нацый[правіць | правіць зыходнік]

Пост главы Садружнасці не з'яўляецца тытулам і не перадаецца па спадчыне. Пры змене манарха на брытанскім троне главам урадаў краін-членаў Садружнасці трэба прыняць фармальнае рашэнне аб прызначэнні новага главы арганізацыі.

Каралеўствы Садружнасці[правіць | правіць зыходнік]

У каралеўствах Садружнасці (раней называліся дамініёнамі) главой дзяржавы з'яўляецца манарх Вялікабрытаніі, прадстаўлены генерал-губернатарам.

Амерыка[правіць | правіць зыходнік]
Акіянія[правіць | правіць зыходнік]

Таксама манарх Вялікабрытаніі з'яўляецца вярхоўным правадыром Flag of Fiji.svg Фіджы, аднак пры гэтым не з'яўляецца главой дзяржавы.

Спадарожныя паняцці[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Манархіі