Імперыя (італ.: Provincia di Imperia) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Лігурыя. Размешчана на ўзбярэжжы Лігурыйскага мора, мяжуе з захаду з Францыяй, з усходу і поўначы — з італьянскімі правінцыямі Савона і Кунеа. Цэнтр правінцыі, горад Імперыя, размешчаны за 203 км на поўдзень ад Турына і за 117 км на захад ад Генуі. Паветраныя зносіны — праз аэрапорты Турына і Ніцы. Неафіцыйная назва правінцыі — італ.: Riviera dei Fiori — «Кветкавая Рыўера» — паказвае на культурнае і эканамічнае адзінства з французскай Рыўерай, а таксама на развітае кветкаводства з цэнтрамі ў Сан-Рэма і Вентымілья.