Інда-пакістанскі канфлікт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інда-пакістанскі канфлікт
Індыйскія салдаты падчас першай інда-пакістанскай вайны.
Дата 1947 — цяперашні час
Месца Індыйска-пакістанская мяжа, Кашмір, часова Бангладэш
Праціўнікі
 Індыя  Пакістан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інда-пакістанскай канфлікт — супрацьстаянне паміж Індыяй і Пакістанам, якое працягваецца з моманту атрымання імі незалежнасці ў 1947 годзе.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнай прычынай канфлікту з’яўляецца спрэчка вакол прыналежнасці рэгіёна Кашмір.

Па выніках вайны 1947-1949 гадоў Індыя атрымала кантроль над прыкладна 2/3 тэрыторыі рэгіёна, астатняя частка адышла Пакістану. Кашмірскі канфлікт прывёў да ўзнікнення напружанасці ў адносінах паміж дзвюма краінамі, у цэлым захоўваецца да цяперашняга часу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У ходзе канфлікту мелі месца тры буйныя вайны:

У 1984 г. пачаўся памежны канфлікт на ледавіку Сіачэн, характэрнай асаблівасцю якога было тое, што асноўную частку страт абодва бакі неслі не ў выніку дзеянняў праціўніка, а ад цяжкіх кліматычных умоў. У 2003 годзе на Сіачэне ўступіў у сілу дагавор аб спыненні агню.

У 1999 годзе Пакістанам была справакавана Каргільская вайна, аднак у адрозненне ад трох папярэдніх узброеных канфліктаў яна не насіла шырокамаштабнага характару. Пакістан афіцыйна адмаўляе ўдзел сваёй рэгулярнай арміі ў ёй.

Інда-пакістанскі канфлікт у пачатку XXI стагоддзя абвастрыўся тым, што абедзве дзяржавы распрацавалі (або атрымалі ад сваіх саюзнікаў) ядзерную зброю[1][2]. У перыяд халоднай вайны СССР так ці інакш падтрымліваў абодва ваюючыя бакі, больш актыўна Індыю, з якой у СССР было наладжана даўняе ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, у меншай ступені Пакістан, дзе вяліся праграмы развіцця прадпрыемстваў пакістанскай цяжкай прамысловасці пры ўдзеле савецкіх інжынераў і куды пастаўляліся савецкія танкі, што выклікала заканамерны пратэст індыйскага боку[3]. Актыўна падтрымлівала і падтрымлівае дагэтуль Пакістан зброяй і ваеннай тэхнікай КНР. Сёння ваенныя пастаўкі ў Пакістан ажыццяўляюць ЗША[4][5], а ў Індыю — Расія[6][7], але пры гэтым Пакістан праяўляе павышаную цікавасць да магчымага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Масквой[8], а амерыканцы робяць спробы выцесніць расіян з індыйскага рынку ўзбраенняў[9].

У лютым 2019 года адбылася эскалацыя канфлікту з-за здзейсненага 14 лютага ў Джаму і Кашмір тэракту, у выніку якога загінулі 45 супрацоўнікаў Сіл цэнтральнага рэзерву паліцыі Індыі. У адказ на напад Індыя нанесла авіяўдар па лагеры тэрарыстычнай групоўкі «Джаіш-е-Мухамад» (гэтая групоўка ўзяла на сябе адказнасць за тэракт) з падкантрольнай Пакістану часткі Кашміра; у адказ пакістанская авіяцыя правяла бамбардзіроўка тэрыторыі каля ваенных аб’ектаў уздоўж лініі кантролю ў Кашміры. Таксама адбыўся паветраны бой (маюцца страты — па адным самалёта з кожнага боку)[10].

Спробы ўрэгулявання[правіць | правіць зыходнік]

Выступаючы ў 2002 годзе перад студэнтамі МГІМО, брытанскі намеснік міністра замежных спраў Майкл Джэй паказаў, што Масква і Лондан цесна супрацоўнічаюць для прадухілення вайны паміж двума ядзернымі дзяржавамі — Індыяй і Пакістанам. «Мы павінны працягваць работу ў гэтым кірунку», — падкрэсліў ён, а таксама выказаў сваю ўдзячнасць прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну за яго дапамогу ў разрадцы напружанасці паміж гэтымі двума краінамі[11].

1 сакавіка 2019 года міністр замежных спраў Пакістана Шах Махмуд Курэшы заявіў пра гатоўнасць краіны прыняць прапанову Расіі, якая выступіла з ініцыятывай стаць пасярэднікам ва ўрэгуляванні канфлікту з Індыяй[12].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Статья на сайте Лента.ру: «Индия потратит на вооружение 80 миллиардов долларов за четыре года».
  2. Статья на сайте Лента.ру: «Индия потратит на оборонку 200 миллиардов долларов за 12 лет».
  3. Protest Arms Deliveries. // Military Review. — June 1969. — Vol. 49 — No. 6 — P. 105.
  4. Статья на сайте Лента.ру: «США передадут Пакистану 14 истребителей F-16».
  5. Статья на сайте Лента.ру: «США передали Пакистану гаубицы и патрульные катера»
  6. «ВВС Индии примут на вооружение 150 истребителей Су-30МКИ» // Лента.ру
  7. «Путин привезет в Индию военные контракты на четыре миллиарда долларов» // Лента.ру
  8. Россия и Пакистан: перспективы развития отношений
  9. США стремятся занять место РФ на рынке военных поставок Индии
  10. Су-30 и F-16 сошлись в воздушном бою Индии и Пакистана // Лента.ру, 28 февраля 2019
  11. Высокопоставленный британский дипломат считает, что партнерство России и Запада открывает новые возможности для международного сотрудничества | Политика | Лента новостей «РИА Новости»
  12. "В Пакистане поддержали идею посредничества России в ситуации с Индией". 2019-03-01. Праверана 2019-03-01.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яковлев А. Ю. Индия: террор и антитеррор: монография. М., 2012. — С. 143—156. — 500 экз.
  • Пакистано-индийские вооружённые конфликты // Объекты военные — Радиокомпас / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное изд-во М-ва обороны СССР, 1978. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.] ; 1976—1980, т. 6).