Бангладэш

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
গণ প্রজাতন্ত্রী বাংলাদেশ

Народная Рэспубліка Бангладэш

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: '

геаграфічнае месцазнаходжанне
LocationBangladesh.png
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: Бенгальская
сталіца: Дака
прадстаўнік дзяржавы: Факхруддын Ахмед
кіраўнік дзяржавы: Іяджуддын Ахмед
плошча: 143,998 км²
насельніцтва: 147,365,000 2006
шчыльнасць насельніцтва: 999 жых./км²
грашовая адзінка: Така
часавы пояс: GMT +6
гімн: Амар шонар Бангла
нумарныя знакі аўтамабіляў:
дамен у Інтэрнеце: .bd
міжнародны тэлефонны код: +880
карта
Bg-map.png

НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА БАНГЛАДЭШ, Бангладэш – дзяржава на паўночны ўсходзе Паўднёвай Азіі, якая ўяўляе сабою ўсходнюю частку старажытнай Бенгаліі. Тэрыторыя складае 147,57 тыс.кв.км. Сталіца - горад Дакка (каля 15 млн. чалавек). Знаходзіцца на поўначы ад Бенгальскага заліву. Мяжуе на захадзе, поўначы і паўночным усходзе з Індыяй, на паўднёвым усходзе з М'янмаю. Асноўны марскі порт і гандлёва-прамысловы цэнтр са свабоднай экспартнай зонай - Чытагонг (4 млн.). Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне: шэсць абласцей, 64 дыстрыкты. Афіцыйная мова - бенгальская, выкарыстоўваецца таксама англійская. Нацыянальнае свята - 26 сакавіка - Дзень незалежнасці (1971). Шырока адзначаюцца Дзень перамогі (16 снежня), Дзень роднай мовы (21 лютага) і рэлігійныя (у асноўным мусульманскія) святы. Грашовая адзінка Бангладэш - така. 1 долар ЗША роўны 67 така, 1 еўра – 98 така (май 2008).

Бангладэш переважна знаходзіцца ў дэльце рэк Ганг і Брахмапутра. На паўднёвым і паўночным усходзе краіны ёсць горы.

Змест

[правіць] Насельніцтва

Паводле афіцыйных дадзеных перапісу 1992 - 130 млн. чалавек (па неафіцыйных ацэнках – каля 150 млн. чал.); 98% - бенгальцы, якія гавораць на бенгальскай мове (належыць да індаарыйскай групы індаеўрапейскай сям'і). Астатнія 2% - выхадцы з паўночных раёнаў Індыі (т.зв. «біхарцы»), якія гавораць на мове урду, а таксама малыя мангалоідныя плямённыя народнасці: чакма, санталы, марма, трыпура, гара, танчанг’я, мронг і інш., якія жывуць пераважна на паўднёвым усходзе краіны. Пры сярэднегадавым прыросце ў 1,6 % шчыльнасць насельніцтва складае прыкладна 1000 чалавек на 1 кв. км.

Дзяржаўная рэлігія – іслам (95 % - суніты), яго вызнаюць 89% насельніцтва (бенгальцы пачалі масава прымаць іслам у 13 ст.); індуізм - 10%, 0,6% - будызм, 0,3% - хрысціянства, 0,1 % - іншыя рэлігіі і традыцыйныя анімістчныя плямённыя культы.

[правіць] Гісторыя

Першая пісьмовая згадка пра існаванне дзяржавы на тэрыторыі цяперашняй Бангладэш адносіцца да 5-4 ст. да н.э. У наступныя стагоддзі Ўсходняя Бенгалія была часткай імперый Маур’яў і Гуптаў, з'яўлялася цэнтрам імперыі Палаў і дзяржавы Сенаў, уваходзіла ў склад Дэлійскага султанату і імперыі Вялікіх Маголаў. З 1757 да 1947 Усходняя Бенгалія нахадзілася ў складзе Брытанскай Індыі. У выніку падзелу Індыі па рэлігійным прынцыпе Усходняя Бенгалія адышла да Пакістана, і на яе тэрыторыі была створаная правінцыя Усходні Пакістан. У снежні 1970 на ўсеагульных выбарах, якія адбыліся ў адзіным Пакістане перамагла Народная ліга (НЛ), што выступала з праграмай надання Усходняму Пакістану рэгіянальнай аўтаноміі. Спроба пакістанскіх улад сілай не дапусціць прыходу НЛ да ўлады прывяла да абвяшчэння незалежнасці Бангладэш (26 сакавіка 1971) і да пачатку ўзброенай барацьбы, у якой узброеныя фарміраванні прыхільнікаў незалежнасці атрымалі ваенную падтрымку з боку Індыі. Вызваленчая вайна завяршылася 16 снежня 1971 капітуляцыяй ўсходне--бенгальскай групоўкі ўзброеных сіл Пакістана. За гады незалежнасці адбылося 4 дзяржаўных перавароты, змянілася 14 прэзідэнтаў, двое з якіх былі забітыя. Звыш 8 гадоў краіна жыла ва ўмовах ваеннага рэжыму, уплыў вайскоўцаў па-ранейшаму надзвычай высокі.

[правіць] Адміністрацыйны падзел

Бангладэш — унітарная дзяржава, адміністрацыйна падзеленая на шэсць вобласцяў (па-бенгальску "бібгаг"). Абласнымі цэнтрамі з'яўляюцца гарады:

[правіць] Дзяржаўны лад

Бангладэш - унітарная рэспубліка з парламенцкай формай кіравання. Дзейнічае Канстытуцыя 1972 (з наступнымі зменамі). Кіраўнік дзяржавы - прэзідэнт (з верасня 2002 – Яджуддзін Ахмед), які абіраецца парламентам на тэрмін 5 гадоў.

З кастрычніка 2001 па кастрычнік 2006 кааліцыйны ўрад 4-х партыйнага альянсу (Нацыяналістычная партыя Бангладэш, Джамаат-і-ІсламІ, Аб'яднаны Ісламскі Блок і Нацыянальная Партыя (Манзура)) узначальвала прэм'ер-міністр спадарыня Халеда Зія. У адпаведнасці з Канстытуцыяй за тры месяца да правядзення парламенцкіх выбараў - 29 кастрычніка 2006 - выканаўчая ўлада была перададзеная «пазапартыйнаму» пераходнаму ўраду, якое ўзначальвае Фахруддзін Ахмед.

Парламент - аднапалатная Нацыянальная Асамблея (Джацья Шангшад), якая складаецца з 345 дэпутатаў (300 дэпутатаў абіраюцца на аснове мажарытарнай сістэмы па аднамандатных акругах, а 45 месцаў рэзервуюцца для жанчын--парламентарыяў па адмысловай квоце). Тэрмін паўнамоцтваў парламента - 5 гадоў. Абраны ў кастрычніку 2001 парламент распушчаны ў кастрычніку 2006 у сувязі з заканчэннем тэрміна паўнамоцтваў. Бліжэйшыя парламенцкія выбары запланаваныя на канец 2008 года.

У краіне дзейнічае звыш 100 палітычных партый - ад фундаменталісцкіх да ўльтралевых.

Найболей уплывовымі з'яўляюцца Нацыяналістычная партыя Бангладэш (НПБ) і Народная Ліга (НЛ). НПБ заснаваная ў 1978 (у 1978-1982, 1991-1996 і 2001-2006 нахадзілася ў улады). Кіруецца ідэямі «бангладэшскага нацыяналізму». У цяперашні час фактычна падзеленая на дзве фракцыі. НЛ, узначаленая Шэйх Хасінай, была заснаваная ў 1949 (у 1972-1975 і 1996-2001 нахадзілася пры ўладзе). Выступае, у цэлым, з секулярысцкіх, шмат у чым - цэнтрысцкіх пазіцый.

Абмежаваны ўплыў захоўвае Нацыянальная партыя былога прэзідэнта Х. М. Эршада (заснаваная ў 1986), урад якога сыйшоў пад ціскам масавых выступаў у снежні 1990.

Прыкметным уплывам сярод кансерватыўнай часткі насельніцтва карыстаецца рэлігійная партыя «Джамаат-і-Ісламі». Уваходзіла ва ўрад Х. Зія.

Сярод партый левага толку, аб'яднаных у 11-партыйны альянс, найболей буйныя Працоўная і Камуністычная партыі.

Унутрыпалітычная сітуацыя ў Бангладэш адрозніваецца хранічнай нестабільнасцю. Яна рэзка абвастрылася напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія былі прызначаныя на 22 студзеня 2007, з-за супрацьборства дзвух найбуйнейшых палітычных сіл краіны – Нацыяналістычнай партыі Бангладэш (НПБ) і Народнай Лігі (НЛ), што пагражала перарасці ў агульнапалітычны крызіс, вымусіла прэзідэнта пры падтрымцы войска і іншых сілавых структур Бангладэш увесці па ўсёй краіне надзвычайнае становішча і высунуць на авансцэну (па ўзгадненні з асноўнымі заходнімі дзяржавамі-донарамі) пераходны ўрад. У цяперашні час ён спрабуе рашыць асноўныя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя праблемы, якія стаяць перад краінай -- выкараненне карупцыі, крыміналу і тэрарыстычнай актыўнасці радыкальных фундаменталісцкіх арганізацый. Было заяўлена, што адкладзеныя парламенцкія выбары, а таксама выбары ў органы мясцовага самакіравання будуць праведзеныя да канца 2008 года, пасля чаго ўлада будзе перададзеная нанова абранаму ўраду.

У рамках падрыхтоўкі да выбараў здзяйсняюцца перапіс выбарнікаў і рэфармаванне дзеючага заканадаўства ў гэтай сферы. Адначасова вядзецца праца па рэфармаванні партыйнай сістэмы, і прадпрымаюцца спробы стварыць новыя палітычныя структуры для забеспячэння пераемнасці цяперашняга курсу.

[правіць] Знешняя палітыка

Бангладэш - член ААН з 1974, была ініцыятарам стварэння ў 1985 Асацыяцыі рэгіянальнага супрацоўніцтва краін Паўднёвай Азіі (СААРК), а ў 2006-2007 старшынствавала ў Асацыяцыі. З'яўляецца таксама членам Садружнасці, узначаленай Вялікабрытаніяй, Руху недалучэння, Арганізацыі Ісламская Канферэнцыя, Групы 77-і, арганізацыі "Ісламская васьмёрка", паўднёва--азіяцкага «чатырохкутніка росту», групы эканамічнага супрацоўніцтва БІМСТЭК (Бангладэш, Індыя, М'янма, Шры-Ланка, Тайланд, Непал, Бутан) і Дыялогу па супрацоўніцтве ў Азіі. У 2005 стала ўдзельнікам Азіяцкага рэгіянальнага форума (АРФ).

Знешнепалітычны курс Дакі сфакусіраваны на задачы забеспячэння спрыяльных міжнародных умоў для пераадолення сацыяльна-эканамічнай адсталасці краіны сродкам максімальнага прыцягнення інвестыцый, замежнай дапамогі (каля 1,2 млрд. дол. штогод), захаванні і набыцці гандлёвых палёгак. Асноўны прынцып знешняй палітыкі – «сяброўства са ўсімі, варожасць не з кім».

Бангладэш выступае за захаванне ролі ААН як галоўнага гаранта падтрымання міру і бяспекі, за ўзмацненне ролі Савета Бяспекі і яго права разглядаць у індывідуальным парадку пытанні ўжывання сілы. Дака супраць павелічэнні ліку сталых членаў СБ ААН, а пры разглядзе пытання аб пашырэнні складу нясталых членаў выступае за захаванне геаграфічнай прапорцыі пры размеркаванні месцаў. З 1988 бангладэшскія вайскоўцы прымаюць удзел у аперацыях ААН па падтрыманні міру.

Бангладэш актыўна працуе ў фармаце Канферэнцыі па раззбраенні, рэгулярна падае інфармацыю ў Рэестр звычайных узбраенняў ААН, падтрымлівае ініцыятывы па раззбраенні і кантролю над узбраеннямі. З'яўляючыся ўдзельніцай усіх буйных адпаведных міжнародных дагавораў (ДВЗЯД, ДНЯЗ, КЗХЗ, КБТЗ і інш.), імкнецца да захавання і ўмацавання наяўных рэжымаў нераспаўсюду,

Салідарная з высілкамі сусветнай супольнасці на антытэрарыстычным напрамку, Дака, у тым ліку і на рэгіянальным узроўні (у рамках БІМСТЭК і СААРК), будуе свае падыходы ў рэчышчы выканання рэзалюцый СБ ААН №1373 і №1624. З'яўляецца ўдзельніцай усіх 13 міжнародных антытэрарыстычных канвенцый, далучыўшыся ў маі 2007 да Канвенцыі ААН па прадухіленні ядзернага тэрарызму.

У лютым 2008 Дака далучылася да Канвенцыі ААН супраць карупцыі.

[правіць] Знешняя палітыка

Бангладэш - член ААН з 1974, была ініцыятарам стварэння ў 1985 Асацыяцыі рэгіянальнага супрацоўніцтва краін Паўднёвай Азіі (СААРК), а ў 2006-2007 старшынствавала ў Асацыяцыі. З'яўляецца таксама членам Садружнасці, узначаленай Вялікабрытаніяй, Руху недалучэння, Арганізацыі Ісламская Канферэнцыя, Групы 77-і, арганізацыі "Ісламская васьмёрка", паўднёва--азіяцкага «чатырохкутніка росту», групы эканамічнага супрацоўніцтва БІМСТЭК (Бангладэш, Індыя, М'янма, Шры-Ланка, Тайланд, Непал, Бутан) і Дыялогу па супрацоўніцтве ў Азіі. У 2005 стала ўдзельнікам Азіяцкага рэгіянальнага форума (АРФ).

Знешнепалітычны курс Дакі сфакусіраваны на задачы забеспячэння спрыяльных міжнародных умоў для пераадолення сацыяльна-эканамічнай адсталасці краіны сродкам максімальнага прыцягнення інвестыцый, замежнай дапамогі (каля 1,2 млрд. дол. штогод), захаванні і набыцці гандлёвых палёгак. Асноўны прынцып знешняй палітыкі – «сяброўства са ўсімі, варожасць не з кім».

Бангладэш выступае за захаванне ролі ААН як галоўнага гаранта падтрымання міру і бяспекі, за ўзмацненне ролі Савета Бяспекі і яго права разглядаць у індывідуальным парадку пытанні ўжывання сілы. Дака супраць павелічэнні ліку сталых членаў СБ ААН, а пры разглядзе пытання аб пашырэнні складу нясталых членаў выступае за захаванне геаграфічнай прапорцыі пры размеркаванні месцаў. З 1988 бангладэшскія вайскоўцы прымаюць удзел у аперацыях ААН па падтрыманні міру.

Бангладэш актыўна працуе ў фармаце Канферэнцыі па раззбраенні, рэгулярна падае інфармацыю ў Рэестр звычайных узбраенняў ААН, падтрымлівае ініцыятывы па раззбраенні і кантролю над узбраеннямі. З'яўляючыся ўдзельніцай усіх буйных адпаведных міжнародных дагавораў (ДВЗЯД, ДНЯЗ, КЗХЗ, КБТЗ і інш.), імкнецца да захавання і ўмацавання наяўных рэжымаў нераспаўсюду.

Салідарная з высілкамі сусветнай супольнасці на антытэрарыстычным напрамку, Дака, у тым ліку і на рэгіянальным узроўні (у рамках БІМСТЭК і СААРК), будуе свае падыходы ў рэчышчы выканання рэзалюцый СБ ААН №1373 і №1624. З'яўляецца ўдзельніцай усіх 13 міжнародных антытэрарыстычных канвенцый, далучыўшыся ў маі 2007 да Канвенцыі ААН па прадухіленні ядзернага тэрарызму.

У лютым 2008 Дака далучылася да Канвенцыі ААН супраць карупцыі.

[правіць] Эканоміка

Па класіфікацыі ААН Бангладэш уваходзіць у лік найменш развітых краін свету. Гадавы прыбытак на душу насельніцтва - 520 дол. ЗША.

У Бангладэш маюцца радовішчы прыроднага газу, (запасы ацэньваюцца ад 360 млрд. куб.м. да 657 млрд. куб.м.), нафты, каменнага вугля, вапняку. Гідраэнергетычныя рэсурсы выкарыстоўваюцца практычна поўнасцю.

Аб'ём ВУП у 2007 склаў 78 млрд. дол. (у 2006 – 64 млрд.), залатавалютныя запасы – 5,5 млрд. дол. Дзяржаўны доўг – 22 млрд. дол. Аб'ёмы экспарту ў 2007 склалі 12,8 млрд. дол., імпарту – 16 млрд. дол. Інфляцыя ў 2007 на ўзроўні 11,5 %.

Вядучая галіна эканомікі – сельская гаспадарка, у якой занята каля 65 % насельніцтва. Апроч некалькіх мікрадзяржаў і краін-астравоў, Бангладэш мае самую высокую шчыльнасць насельніцтва ў свеце. Па гэтай прычыне беззямелле з'яўляецца адною з найвялікшых праблем краіны. Беззямельныя сяляне часта перасяляюцца ў гарады, асабліва Даку, дзе цяжка знайсці працу і жытло. Іншыя незаконна перабіраюцца ў Індыю. Збор зерневых (рыс, пшаніца) не перавышае 20 млн. т. і не задавальняе ўнутраных патрэбнасцяў краіны, таму харчовы дэфіцыт пакрываецца за кошт імпарту. Удзельная вага прамысловасці, у якой занята 14 % насельніцтва, складае 12 %. Яе аснова - тэкстыльныя, швейныя, джутавыя і гарбарныя прадпрыемствы.

Асноўныя экспартныя тавары Бангладэш – швейныя вырабы і трыкатаж, а таксама марожаныя морапрадукты, абутак, кераміка, джут і вырабы з яго, чай, медыкаменты. У наменклатуры імпарту пераважаюць энерганосьбіты, машыны і абсталяванне, сыравіна і розныя спажывецкія тавары. Найбуйнейшыя імпарцёры бангладэшскай прадукцыі - ЗША, Вялікабрытанія, Германія і Францыя, а асноўныя пастаўшчыкі тавараў у Бангладэш – Індыя, Японія, Кітай, ЗША.

З пачатку 1990-х урад Бангладэш праводзіць палітыку заахвочвання прыватнага капіталу, у тым ліку замежнага, які ўжо заняў трывалыя пазіцыі ў тытунёвай, фармацэўтычнай, хімічнай, гарбарнай прамысловасці, а таксама ў энергетыку і газаздабычу. Асабліва спрыяльныя ўмовы для замежных капіталаўкладанняў створаныя ў свабодных экспартных зонах, колькасць якіх павялічваецца з кожным годам. На канец 2007 іх было дзевяць, а ў 2008 плануецца адкрыць яшчэ дзве.

[правіць] Культура

Агульная колькасць перыядычных выданняў складае звыш 1,5 тыс., у т.л. больш 200 штодзённых газет на бенгальскай і англійскай мовах. Найбуйнейшыя бенгаламоўныя штодзённыя газеты – “Ітэфак”, “Джанаконтха”; «Інкілаб»; англамоўныя – "Бангладэш абзэрвер", “Індэпендэнт”. На перыяд надзвычайнага становішча ўведзеныя абмежаванні на крытыку дзейнасці кіраўніцтва краіны.

Маюцца тры дзеючых інфармацыйных агенцтва: дзяржаўнае Бі-Эс-Эс, а таксама прыватныя Ю-Эн-Бі і “Бі-Дзі-Ньюс 24”.

Дзяржаўнае тэлебачанне і радыёвяшчанне маюць па адным канале, якія вяшчаюць на бенгальскай і часткова на англійскай мовах. Існуе 10 прыватных кабельных тэлеканалаў і 6 радыёстанцый.

З прычыны масавай непісьменнасці насельніцтва Бангладэш дзяржава прымае меры па яе скарэйшай ліквідацыі. Створана асобнае міністэрства ўсеагульнай пачатковай адукацыі, дадзены дазвол на дзейнасць у краіне шматлікіх бангладэшскіх і замежных няўрадавых грамадскіх арганізацый у сферы адукацыі.

Адмысловае месца займаюць духоўныя ісламскія навучальныя ўстановы, афіцыйная колькасць якіх перавышае 12 тысяч. У краіне налічваецца некалькі дзесяткаў дзяржаўных і прыватных (больш 60 тысяч) ВНУ. Вялікая частка з іх размешчаная ў сталіцы краіны Даке. Празмерна актыўны ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у палітычнай дзейнасці адмоўна адбіваецца на навучальным працэсе. Недахоп навучальнай і навуковай базы і невысокі прэстыж бангладэшскіх дыпломаў у іншых краінах змушае студэнтаў працягваць сваю адукацыю за мяжой.

[правіць] У Сеціве

Commons

На іншых мовах