Інерцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Іне́рцыя (лат. inertia – нязграбнасць, пасіўнасць) – захаванне сталай хуткасці цела ў выпадку, калі адсутнічае вонкавае ўздзеянне на яго.

Тэрмін «інерцыя» ўпершыню быў ужыты І.Кеплерам (пачатак XVII ст). Да гэтага часу паняцце інерцыі змешвалася з паняццем гравітацыі. Кеплер, аднак, пад інерцыяй разумеў супраціўленне да руху, або імкненне цела да спакою, і, такім чынам, датрымліваўся пункту погляду антычных навукоўцаў, у прыватнасці, Арыстоцеля. Кеплер таксама выказаў важнае меркаванне, што інерцыя ўласцівая для ўсіх матэрыяльных аб'ектаў, у тым ліку для нябесных цел.

Фармаване сучасных уяўленняў аб інерцыі звязана з імёнамі Галілея і Ньютана. Прынцып адноснасці Галілея з'яўляецца адмаўленнем інерцыі як «супраціўлення да руху», бо рух са сталай хуткасцю раўназначны да спакою. Інерцыя, згодна разуменню класічнай фізікі, палягае ў імкненні цела да захавання хуткасці руху.

Першы закон Ньютана сцвярджае, што інерцыя ўласцівая для ўсіх цел. Сам Ньютан, аднак, тэрмінам «інерцыя» называў «прыроджаную сілу» цела, якая супраціўляецца да змены руху, гэта значыць прычыну з'явы, але не самую з'яву.

Сістэмы адліку, дзе мае месца інерцыя, называюць інерцыяльнымі.