Галілеа Галілей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Партрэт, намаляваны Атавіа Леоні

Галілеа Галілей (італ.: Galileo Galilei; 15 лютага 1564, Піза — 8 студзеня 1642, Арчэтры у Фларэнцыі) — італьянскі філосаф, фізік, і астраном. Найбольш вядомы сваімі даследаваннямі ў вобласці механікі і назіраннямі за планетамі і зоркамі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Да 11 гадоў жыў у Пізе, наведваў школу. Пазней жыў у Фларэнцыі, дзе працягваў навучанне ў манастыры бенедыктынцаў. У 17 гадоў паступіў у Пізанскі ўніверсітэт, дзе вывучаў медыцыну, але хутка спыніў навучанне з-за нястачы грошай. Пасля вяртання ў Фларэнцыю пачаў займацца матэматыкай і фізікай. У гэты час ён піша свае першыя працы.

У 1589 годзе Галілей атрымлівае кафедру матэматыкі ў Пізанскім універсітэце і выкладае матэматыку і астраномію.

Навуковыя даследаванні ў галіне механікі, астранамічныя назіранні зрабілі яго прыхільнікам вучэння М. Каперніка. У 1609 Г. Галілей пабудаваў тэлескоп (3-разовае павелічэнне), потым — другі (12-разовае павелічэнне) і з іх дапамогай адкрыў горы на Месяцы, плямы на Сонцы, спадарожнікі Юпітэра і г.д. Творы «Зоркавы веснік» (1610-11) і «Разважанні пра целы, што знаходзяцца ў вадзе, і пра тыя, што ў ёй рухаюцца» (1612) з'явіліся новай старонкай у гісторыі прыродазнаўства і фактычна абгрунтавалі геліяцэнтрычную сістэму свету. Данос у інквізіцыю паклаў пачатак шматгадоваму ганенню вучонага царкоўнікамі. Яго галоўная праца «Дыялог пра дзве найгалоўнейшыя сістэмы свету» (1632), якая раскрывала прыродазнаўчанавуковую карціну свету і разбурала традыцыйныя рэлігійныя погляды, выклікала вядомы працэс 1633, на якім Г. Галілей быў вымушаны адмовіцца ад вучэння М. Каперніка. Яго кніга была забаронена, а сам ён 9 гадоў афіцыйна лічыўся «вязнем інквізіцыі». Цяжкія ўмовы і слепата, што наступіла ў 1637, не перашкодзілі яму працягваць навуковыя даследаванні, якія з'явіліся асновай класічнай механікі.

У навуцы[правіць | правіць зыходнік]

Выявы фаз месяца, намаляваныя Галілеем

Г. Галілей — адзін з заснавальнікаў навуковай касмалогіі — сучаснага эксперыментальна-тэарэтычнага прыродазнаўства.

  • Горы на Месяцы. У свой тэлескоп Галілей разглядзеў на Месяцы горы і ўпадзіны, тым самым упершыню дапусціўшы падабенства Зямлі і Месяца, і аправергнушы вучэнні царквы і Арыстоцеля аб унікальным месцы Зямлі ў Сусвеце.
  • Спадарожнікі Юпітэра. Галілеа Галілей стаў першым чалавекам, назіраўшым 4 спадарожнікі Юпітэра, што таксама супярэчыла вучэнню Арыстоцеля. Пазней спадарожнікі атрымалі наступныя імёны: Еўропа, Іо, Каліста і Ганімед. Іх прынята называць Галілеевымі.
  • Плямы на Сонцы. Галілей упершыню назіраў плямы на Сонцы. Па іх перамяшчэнні ён зрабіў высновы пра тое, што Сонца верціцці вакол сваёй асі і дапусціў, што гэта вярчэнне з'яўляецца характэрным для ўсіх целаў Сусвету.
  • Фазы Венеры. Галілей стаў першым, хто назіраў у тэлескоп фазы Венеры.

Механіка[правіць | правіць зыходнік]

У механіцы Галілей вывучаў інерцыю і свабоднае падзенне цел. Заўважыў, што паскарэнне свабоднага падзення не залежыць ад масы цела.

З'яўляецца заснавальнікам прынцыпа адноснасці ў механіцы. Сцвярджаў, што ў ізаляваных сістэмах пры аднолькавых пачатковых умовах працэсы працякаюць аднолькава.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]