Фізічнае цела

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Фізічнае цела або проста цела — прадмет вывучэння фізікі. Цела — гэта пэўная сутнасць, якую можна разглядаць як адзінае цэлае і характарызаваць пэўнымі фізічнымі велічынямі. Напрыклад, у класічнай механіцы цела характарызуецца масай, становішчам у прасторы, памерамі і арыентацыяй, на яго дзейнічаюць сілы, яно можа мець хуткасць або паскарэнне. У тэрмадынаміцы цела характарызуецца аб'ёмам, тэмпературай і г.д. У электрастатыцы цела характарызуюцца зарадамі і патэнцыяламі.

Слова цела часта ўжываецца разам з дадатковымі вызначальнікамі, напрыклад: механічнае цела, абсалютна цвёрдае цела, абсалютна чорнае цела і г.д..

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]