Іосіф Бенцыянавіч Фрыдлянд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Бенцыянавіч Фрыдлянд
Дата нараджэння 5 мая 1907(1907-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1981(1981-08-31) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Маці Ганна Маркаўна Фрыдлянд[d]
Род дзейнасці біяхімік, ваенны ўрач
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Іосіф Бенцыянавіч Фрыдлянд (5 мая 1907, Смілавічы Мінскай губерні — 31 жніўня 1981, Масква) — савецкі біяхімік. Доктар біялагічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Магіла І. Фрыдлянда на Вастракоўскіх могілках

Нарадзіўся ў мястэчку Смілавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні

У 1931 годзе скончыў 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут, у 1931—1934 вучыўся ў аспірантуры па біяхіміі.

У 1934—1937 — асістэнт кафедры біяхіміі Архангельскага медінстытута  (руск.).

З 1937 года да лета 1941 года, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, працаваў асістэнтам на кафедры біяхіміі 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута.

У 1939 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Да пытання аб бялковым абмене пры эксперыментальным скорбуце».

У 1941 годзе, пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, пайшоў добраахвотнікам на фронт у народнае апалчэнне Фрунзенскага раёна Масквы.

Скончыў курсы таксіколагаў пры Маскоўскай ваеннай акрузе.

Кастрычнік 1941 — чэрвень 1942 г. — начальнік таксікалагічнай групы ўзмацнення 38 арміі, затым да верасня 1945 г — армейскі таксіколаг 60-й арміі.

У студзені 1944 года арганізаваў эвакуацыю савецкіх ваеннапалонных з вызваленага нямецкага канцлагера Славута (Грослазарэт).

У студзені 1945 года першым з ваенных урачоў наведаў нямецкі канцлагер Аўшвіц, пасля чаго па яго патрабаванні 30 студзеня там былі разгорнутыя 2 тэрапеўтычных шпіталі[1].

13 чэрвеня 1943 года ў вёсцы Валоска-Балаклейка (Чугуеўскі раён Харкаўскай вобласці) быў кантужаны. Дэмабілізаваўся ў званні маёра медыцынскай службы 17.9.1945.

Пасля дэмабілізацыі з арміі вярнуўся на працу ў 2-й Маскоўскі медыцынскі інстытут на пасаду асістэнта кафедры біяхіміі.

У 1953 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Абмен рэчываў у марскіх свінак пры эксперыментальнай газавай гангрэне, выкліканай Bac. perfringens тыпу A».

Пасля абароны доктарскай дысертацыі ўзначаліў кафедру біяхіміі Яраслаўскага медыцынскага інстытута, у 1956 годзе атрымаў званне прафесара.

З верасня 1959 года загадваў біяхімічнай лабараторыі Усесаюзнага інстытута жывёлагадоўлі.

З лістапада 1961 года і да выхаду на пенсію загадваў лабараторыяй біяхіміі Маскоўскага навукова-даследчага рэнтгенарадыёлагічнага інстытута.

Мае 62 апублікаваныя працы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Маці — Хася Мордухаўна (Ганна Маркаўна) Фрыдлянд (дзявочае прозвішча — Фрыд; 1879—1959). Дзед (бацька маці), рабін Мардэхай Фрыд, загінуў у Мінскім гета.[2]
  • Дзядзька (брат маці) — Сямён Маркавіч Фрыд (1891—1946) — савецкі мікрабіёлаг, дырэктар Беларускага інстытута мікрабіялогіі і эпідэміялогіі, прафесар.[3]
  • Стрыечны брат (сын дзядзькі) — Валерый Сямёнавіч Фрыд (1922—1998) — савецкі і расійскі сцэнарыст.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]