Ісіда Міцунары

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
легенда

Ісі́да Міцуна́ры (яп.: 石田三成, いしだみつなり; 1561 — 6 лістапада 1600) — японскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, палкаводзец перыяду Сэнгоку. Васал і адміністратар Таётомі Хідэёсі. Старшыня апякунскага савета пяці кіраўнікоў пры Таётомі Хідэёры, сыне Хідэёсі. Адзін з галоўных складальнікаў Усеяпонскага зямельнага кадастру 15821598 гадоў. Гаспадар замка Саваяма (1595) і прылеглых уладанняў, прыбыткам у 194 тысяч коку. Пасля смерці сюзерэна ўступіў у канфлікт з Такугавай Іэясу. Прайграў яму ў Секігахарскай бітве 1600 года, трапіў у палон і быў пакараны смерцю.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ісіда Міцунары нарадзіўся 1561 года ў вёсцы Ісіда павета Саката правінцыі Омі [1]. Яго бацька Ісіда Масацугу быў васалам роду Адзаі. Пасля знішчэння гэтага роду Одай Набунагай у 1573 годзе, Міцунары паступіў на службу да Таётомі Хідэёсі, аднаго з палкаводцаў Набунагі, які атрымаў былыя ўладанні Адзаі ў якасці ўзнагароды[2].

Цягам 15791582 гадоў, падчас кампаніі Хідэёсі супраць роду Моры ў рэгіёне Цюгоку, Міцунары строіў планы ўзяцця замкаў шляхам іх эканамічнай блакады. Дзякуючы гэтаму Хідэёсі змог без вялікіх страт захапіць вялікія крэпасці Таторы і Такамацу. У 1583 года Міцунары вызначыўся ў бітве пры Сідзугатакэ і ўвайшоў у кола набліжаных да сюзерэна асоб. У 1585 годзе быў узнагароджаны 5-м малодшым чыноўніцкім рангам і тытулам Дзібу-но-сё[2][3].

Міцунары добра разбіраўся ў матэматыцы і бухгалтэрыі. Цэнячы адміністрацыйныя якасці маладога васала, Хідэёсі даручыў яму складанне ўсеяпонскага кадастру. У 1585 годзе Міцунары быў прызначаны кіраўніком гандлёвага горада Сакаі і падняў прыбыткі ад мясцовага гандлю ўтрая[2].

Падчас паходу на востраў Кюсю ў 1587 годзе Міцунары быў начальнікам камунікацый войскаў Хідэёсі, а цягам Адаварскай кампаніі 1590 года кіраваў захопам шэрагу замкаў рэгіёна Канто. Пасля кампаніі ён ад імя Хідэёсі займаўся пераразмеркаваннем зямельных уладанняў і прыгнечаннем паўстанняў у паўночнаяпонскай правінцыі Муцу[2].

Цягам японскіх ўварванняў ў Карэю 15921598 гадоў Міцунары знаходзіўся ў галоўным штабе Хідэёсі, у замку Нагоя на Кюсю. Ён займаўся пытаннямі забеспячэння і камунікацый, і неаднаразова наведваў японскія базы ў Карэі. Паколькі вайна знішчыла дзяржаўную казну, Міцунары выступаў за спыненне баявых дзеянняў, у выніку чаго нажыў сабе ворагаў сярод калег-палкаводцаў[2].

У 1595 годзе Міцунары атрымаў ад Хідэёсі замок Саваяма ў правінцыі Омі і прылеглыя землі, прыбыткам 194 тысяч коку. Ён наладзіў эканамічную жыццё ў сваіх уладаннях, знізіў падаткі і праклаў новыя дарогі, дзякуючы чаму карыстаўся папулярнасцю сярод мясцовага насельніцтва[2].

Пасля смерці Таётомі Хідэёсі ў 1598 годзе, Міцунары ўзначаліў апякунскі савет пяці кіраўнікоў пры малалетнім Таётомі Хідэёры, сыне памерлага сюзерэна. Ён спрабаваў перашкодзіць росту ўплыву Такугавы Іэясу, старшыні савета пяці старэйшын, які імкнуўся стаць новым кіраўніком Японіі[2].

У 1599 годзе Міцунары заключыў саюз з заходнеяпонскімі валадарамі Моры Тэрумота, Укітай Хідэіе, Канісі Юкінагай і іншымі для процідзеяння Іэясу. У 1600 годзе войскі абодвух праціўнікаў сустрэліся ў бітве пры Секігахары. Падчас бою Міцунары здрадзіў саюзнік Кабаякава Хідэакі, у выніку чаго войска, на чале з Іэясу, атрымала перамогу. Міцунары трапіў у палон і быў пакараны смерцю 6 лістапад 1600 года ў раёне набярэжнай Ракудзё ў Кіёта[2].Паводле падання яго закапалі па шыю ў зямлю і павольна абезгалоўловілі бамбукавай пілой.

Зноскі

  1. Сучасны горад Нагахама прэфектуры Сіга.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 Ісіда Міцунарі // Енциклопедія Ніппоніка: в 26 т. 2-е видання. — Токіо: Сьоґаккан, 1994—1997.
  3. яп.: 治部少輔, じぶのしょう.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ісіда Міцунарі // Енциклопедія Ніппоніка: в 26 т. 2-е видання. — Токіо: Сьоґаккан, 1994—1997.
  • Рубель В. А. Японська цивілізація: традиційне суспільство і державність. — Київ: «Аквілон-Прес», 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]