Таётомі Хідэёры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Таётомі Хідэёры

Таёто́мі Хідэё́ры (яп. 豊臣秀頼, 29 жніўня 15934 чэрвеня 1615) — самурайскі палкаводзец сярэднявечнай Японіі перыяду Сэнгоку. Сын Таётомі Хідэёсі ад наложніцы Ёда, пляменніцы Оды Набунагі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна гістарыяграфія называе Хідэёры сынам Таётомі Хідэёсі. Аднак многія сучасныя гісторыкі ставіць бацькоўства апошняга пад сумненне. Хідэёсі меў некалькі дзясяткаў наложніц, аднак ніводная з іх не зацяжарыла на працягу 30 гадоў яго кар'еры. Толькі адна з іх, спадарыня Ёда, нарадзіла двух сыноў, калі яму ўжо за 50 гадоў.

У 1598 годзе Таётомі Хідэёсі памёр. Яго пераемнікам стаў 5-гадовы Хідэёры. Замест малалетняга ўладальніка краінай кіраваў савет пяці старэйшын, які ўзначальваў Такугава Іэясу, і савет пяці кіраўнікоў, у якой старшынстваваў Ісіда Міцунары. Пасля бітвы пры Секігахары ў 1600 годзе, уся рэальная ўлада ў Японіі была сканцэнтравана ў руках Такугавы, які 3 праз гады атрымаў тытул сёгуна. Нягледзячы на шлюб сваёй праўнучка Сен-хімэ з Хідэёры, Іэясу працягваў разглядаць род Таётомі як небяспеку для свайго рэжыму.

У 1614 сёгун пачаў супраць Хідэёры вайну. Цягам Осакскіх кампаній 1614 і 1615 гадоў род Таётомі быў знішчаны. Галоўная цытадэль Хідэёры — Осакскі замак — згарэў разам з целам свайго гаспадара. Наступіла эпоха роду Такугава, які кіраваў Японіяй больш за 250 гадоў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]