Таётомі Хідэёсі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Таётомі Хідэёсі

Таётомі Хідэёсі (1536, правінцыя Авары (цяпер — прэфектура Айты, Японія) - 18 верасня 1598, Кіёта, Японія) — японскі ваенны і палітычны дзеяч, аб'яднальнік Японіі.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў правінцыі Овары (сучасная прэфектура Айці). У маладыя гады, жадаючы стаць самураем, ён наймаўся на службу да некалькіх военачальнікаў, пакуль канчаткова не далучыўся да Ода Набунага (1554). Апошні ўзвысіў Хідэёсі да рангу генерала за яго бліскучы розум. Сярод подзвігаў, якія зрабілі былога сялянскага сына папулярным у асяроддзі салдат, называюць фарсіраванае («за адну ноч») будаўніцтва замка Суномата (1566), прыкрыццё тылоў ў бітве пры Канагасакі (1570), «водны штурм» замка Такамацу (1582). У 1583 годзе, пасля гібелі Ода Набунага ў храме Ханодзі ад рук мяцежніка Акэці Міцухідэ, Хідэёсі фактычна ўзурпаваў ўсю паўнату ўлады свайго гаспадара. Атрымаўшы ад імператара пасаду рэгента-кампаку (1585) і «вялікага міністра» (дайдзё-дайдзін, 1586), а таксама прозвішча арыстакратычнага роду Таётомі, ён аб'яднаў раздробленыя «дзяржавы» Японіі пад сваёй уладай (1591). Хідэёсі склаў агульнаяпонскі зямельны кадастр, які стаў падставай для падаткаабкладання насельніцтва на працягу наступных трох стагоддзяў, а таксама правёў канфіскацыю ўсёй наяўнай у сялян і мяшчан зброі, падзяліўшы японскае грамадства на адміністратараў з асяроддзя вайскоўцаў і грамадзянскіх падначаленых. Яго праўленне адзначылася забаронай хрысціянства ў Японіі (1587) і агрэсіяй супраць Карэі і Кітая (1592-1598).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]