Італьянскі экспедыцыйны корпус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Італьянскі экспедыцыйны корпус
Калона італьянскіх войскаў падчас Гвадалахарскай аперацыі.
Калона італьянскіх войскаў падчас Гвадалахарскай аперацыі.
Гады існавання снежань 1936 — красавік 1939
Краіна Каралеўства Італія
Падпарадкаванне Нацыяналістычная фракцыя (Іспанія)
Уваходзіць у Нацыянальная армія[d] і Army of the North[d]
Тып экспедыцыйная армія
Складаецца з
Колькасць 78 500 прайшло за ўвесь час
Дыслакацыя Іспанія Франкісцкая Іспанія
Удзел у Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Вядомыя камандзіры Mario Berti[d], Gastone Gambara[d], Mario Roatta[d] і Ettore Bastico[d]

Італьянскі экспедыцыйны корпус, афіцыйна Корпус добраахвотніцкіх войск (італ.: Corpo Truppe Volontarie, CTV) — італьянскія экспедыцыйныя сілы, накіраваныя ўрадам Беніта Мусаліні ў Іспанію для падтрымкі генерала Франсіска Франка і іспанскіх нацыяналістаў падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя часці італьянскага экспедыцыйнага корпуса былі адпраўлены ў Іспанію 23 снежня 1936 года. Усяго за перыяд са снежня 1936 па красавік 1939 года ў Іспанію накіравана 78 500 чалавек, з якіх 3 819 было забіта і каля 12 000 паранена. Было пастаўлена 3 400 кулямётаў, 1 400 мінамётаў, 1 800 гармат, 6 800 машын, 160 танкаў і 760 самалётаў. Агульны кошт ваеннай дапамогі Іспаніі склаў ад 6 да 8,5 мільёна лір, што аслабіла італьянскую эканоміку (ад 14 да 20% гадавога бюджэту) напярэдні Другой сусветнай вайны[1].

Камандзіры і асноўныя аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

Малагская аперацыя — перамога нацыяналістаў
Гвадалахарская аперацыя — перамога рэспубліканцаў
Бітва пры Сантандэры — перамога нацыяналістаў
Арагонская аперацыя — перамога нацыяналістаў
Каталонская аперацыя — перамога нацыяналістаў

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Па савецкіх даных, на пачатак сакавіка 1937 года італьянскі экспедыцыйны корпус уключаў[2]:

  1. Упраўленне корпуса (са штабам і службамі).
  2. Чатыры дывізіі:
    1. дывізія «Літорыа»
    2. 1-я валанцёрская дывізія «Божая воля»
    3. 2-я валанцёрская дывізія «Чорнае полымя»
    4. 3-я валанцёрская дывізія «Чорныя пёры».
  3. Дзве змешаныя італа-іспанскія брыгады (з якіх кожная фактычна была роўнай дывізіі).
  4. Корпусная артылерыйская група ў складзе васьмі артылерыйскіх дывізіёнаў і чатырох зенітных батарэй.
  5. Групы спецыяльных войскаў у складзе аднаго танкавага батальёна, чатырох асобных танкавых рот, роты бронемашын, мотакулемётнай роты і двух агнямётна-хімічных рот.
  6. Аўтатранспартная манеўраная група (каля 1300 аўтамашын), прызначаная для аператыўных і тактычных перакідак пяхоты і для абслугоўвання корпуснага тылу.
  7. Інжынерныя войскі (сапёрная рота, радыёрота, радыёатрад, пеленгатарны атрад).
  8. Авіяцыя (больш за 100—120 адзінак).
  9. Сем запасных пяхотных батальёнаў.

Узнагароджаныя[правіць | правіць зыходнік]

Узнагарода Імя Пасада Званне дата ўзнагароджання Зноскі
Залаты медаль «За воінскую доблесць» Гаэтана Амароза (італ.: Gaetano Amoroso) камандзір 1-га мінамётнага батальёна дывізіі «Літорыа» маёр 1939 У Другой сусветнай камандаваў 12-м палком берсальераў
Залаты медаль «За воінскую доблесць» Рэнца Бертоні (італ.: Renzo Bertoni) камандзір 1-й танкавай роты L3/35 танкавай і бронеаўтамабільнай групы лейтэнант 1938, пасмяротна Загінуў 31 сакавіка 1938.
Залаты медаль «За воінскую доблесць» Ліна Дзамбрыні (італ.: Lino Zambrini) 9-ы батальён камандзір групы танкістаў (італ.: Capomanipolo Carrista) 1939, пасмяротна Загінуў 3 студзеня 1939.
Залаты медаль «За воінскую доблесць» Рэната Занарда (італ.: Renato Zanardo) камандзір агнямётнай танкеткі L3/33 капрал 1938
Залаты медаль «За воінскую доблесць» Сальваторэ Марыконі (італ.: Salvatore Moriconi) камандзір танкавага ўзвода малодшы лейтэнант 1938, пасмяротна Загінуў 8 красавіка 1938.
Залаты медаль «За воінскую доблесць» Вальтэр Пазела (італ.: Walter Pasella) камандзір танкавага ўзвода малодшы лейтэнант 1938, пасмяротна Загінуў 26 снежня 1938.
Залаты медаль «За воінскую доблесць» Паола Паладыні (італ.: Paolo Paladini) камандзір танкавага ўзвода 1-га танкавага батальёна капітан 1938, пасмяротна Загінуў 12 красавіка 1938.
Залаты медаль «За воінскую доблесць» Эдаарда Пецалі (італ.: Edoardo Pezzali) камандзір танкавага ўзвода 4-га танкавага палка малодшы лейтэнант 1937, пасмяротна Загінуў 11 сакавіка 1937.
Залаты медаль «За воінскую доблесць» Арэстэ Фартуна (італ.: Oreste Fortuna) камандзір танкеткі CV 3/33 «Ансальда» капітан 1937
Залаты медаль «За воінскую доблесць» Луіджы Фучыя (італ.: Luigi Fuccia) Камандзір танкеткі L3/35 3-га танкавага ўзвода штурмавой танкавай групы «Firenze» малодшы лейтэнант 1937, пасмяротна Загінуў 11 сакавіка 1937.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Walker, 2003, с. 17.
  2. Самойлов, 1940, с. 21.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В. Л. Гончаров (авт.-сост.). Гражданская война в Испании. Центральный фронт и Брунетская операция. — М.: Вече, 2010. — С. 135—176. — 416 с. — ISBN 978-5-9533-5200-0.
  • Самойлов П. И. Гвадалахара (Разгром итальянского экспедиционного корпуса). — М.: Воениздат, 1940.
  • de Mesa, José Luis, El regreso de las legiones: (la ayuda militar italiana a la España nacional, 1936—1939), García Hispán, Granada:España, 1994 ISBN 84-87690-33-5
  • Leon Wyszczelski «Madryt 1936—1937» Historical Battles published by Ministry of National Defence, Warsaw 1988.
  • Walker, Ian W. Iron Hulls, Iron Hearts : Mussolini's elite armoured divisions in North Africa (англ.). — Marlborough: Crowood, 2003. — ISBN 1-86126-646-4.
  • Вячеслав Шпаковский. Они сражались за Пиренеями // Техника и вооружение, № 3. — 1998.
  • Вячеслав Шпаковский. Они сражались за Пиренеями (продолжение) // Техника и вооружение, № 4. — 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]