Ірландскія добраахвотнікі ў Іспаніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік, прысвечаны ірландцу-інтэрбрыгадысту Чарлі Донэлі, які загінуў у баях на Хараме.

У гады грамадзянскай вайны ў Іспаніі прыклада 1 тыс. ірландцаў змагаліся добраахвотнікамі як на баку нацыяналістаў, так і рэспубліканцаў.

Грамадскасць[правіць | правіць зыходнік]

Абвяшчэнне Другой Іспанскай Рэспублікі грамадская думка ў Ірландскай Свабоднай дзяржаве ўспрыняла з сімпатыяй. Хутка, калі рэспубліканскі ўрад пачаў праводзіць палітыку супраць інтарэсаў каталіцкай царквы, адносіны ператварыліся ў варожыя, бо адданасць каталіцызму была прыкметнай рысай ірландскай супольнасці таго часу. З пачаткам грамадзянскай вайны большая частка насельніцтва, уключаючы нават некаторых левых, падтрымала нацыяналістаў. Значны ўздым спачування адбыўся пасля таго, як стала вядома аб рэлігійных пераследах супраць каталіцкага духавенства, развязанага рэспубліканскім бокам. Антыклерыкальны тэрор шырока асвятляўся ў прэсе. Адначасова СМІ нагадвалі аб гістарычных сувязях, якія аб’ядноўвалі каталіцкую Ірландыю з каталіцкай Іспаніяй. Хваля антыкамуністычнага запалу захліснула краіну, асабліва ў маленькіх гарадах і вёсках, дзе тады пражывала дзве траціны ўсяго насельніцтва, а таксама ў шэрагах радыкальнай нацыяналістычнай арганізацыі «Ірландская рэспубліканская армія». Праводзіліся дэманстрацыі і мітынгі ў падтрымку антырэспубліканскіх сіл, а ў цэрквах арганізаваны зборы дапамогі мяцежнікам. Акрамя таго, у народных казаннях праслаўлялі правадыра нацыяналістаў Франсіска Франка. Урад Ірландыі на чале з Эйманам дэ Валерай абвясціў сябе нейтральным у іспанскім канфлікце, за што падвергнуўся ціску шматлікіх колаў з патрабаваннем дапамагчы паўстанцам. Аднак улады так і не зрабілі гэтага[1].

На баку нацыяналістаў[правіць | правіць зыходнік]

Ірландскія рэлігійныя колы рабілі ўпор на асвятленне антырэлігійнай палітыкі рэспубліканцаў, параўнаўшы падзеі ў Іспаніі з «бітвай паміж Хрыстом і Антыхрыстам», дзе «хрысціянская цывілізацыя знаходзілася пад пагрозай з боку камунізму». Неўзабаве большасць ірландскіх біскупаў падтрымала генерала Франсіска Франка[2].

Оўэн О’Дафі, лідар фашысцкай партыі НКП, пачаў вербаваць добраахвотнікаў у «гарачую кропку». На канец 1936 года да яго далучыліся каля 7000 чалавек, з якіх 700 былі адабраны і адпраўлены ў Іспанію. Байцоў вызначылі ў XV сцяг замежнага легіёна, таксама вядомы як «Ірландская брыгада».

У ходзе баявых дзеянняў дадзенае падраздзяленне зарэкамендавала сябе не лепшым чынам. Брыгада трапляла пад дружалюбны агонь, несла вялікія страты і часам адмаўлялася падпарадкоўвацца кіраўніцтву, самавольна адыходзячы[3][4]. Баявы дух стаў зніжацца, а байцы сталі праяўляць прыкметы недысцыплінаванасці. У ліпені 1937 годзе злучэнне расфарміравалі, вярнуўшы добраахвотнікаў на радзіму[5].

На баку рэспубліканцаў[правіць | правіць зыходнік]

Сіл у Ірландыі, якія былі за Рэспубліку, было ў меней, нават сярод левых. Так, напрыклад, лідар ЛППІ Гары Мідглі выступіў з прамовай супраць Франка і ў выніку страціў падтрымку аднапартыйцаў, а ў 1938 годзе яшчэ і сваё месца ў парламенце Паўночнай Ірландыі[6].

У верасні 1936 года Трэці камуністычны інтэрнацыянал прыняў у Парыжы рашэнне сфармаваць з ліку замежных добраахвотнікаў інтэрнацыянальныя брыгады для барацьбы на баку рэспубліканцаў. Камуністычная партыя Ірландыі абавязалася набраць байцоў у Іспанію. Гэта місія дасталася Шону Мюрэю, Пітэру О’Донэлу і Фрэнку Раяну. Усяго ў рэспубліканскія падраздзяленні ўступіла каля 200 ірландцаў, чвэрць з якіх загінула ў баі. Большасць служылі ў калоне Коналі, якая ўваходзіла ў склад брытанскага батальёна XV інтэрбрыгады імя Аўраама Лінкальна[7][8].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыялы загінулым з калоны Канолі былі ўсталяваны ў гарадах Дублін[9] і Лімерык[10]. У той жа час, станам на 2001 год, у Ірландыі адсутнічалі помнікі брыгадзе О’Дафі[9].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Stradling, 2001, p. 191-194; 197-198; 201; 207-209.
  2. Carroll, Denis (2016). They Have Fooled You Again: Michael O'Flanagan (1876-1942) Priest, Republican, Social Critic. Columba Press. ISBN 978-1782183006.
  3. Othen p117
  4. Othen p119
  5. Othen p160
  6. Bardon, Jonathan, A History of Ulster, 199
  7. Michael-O'Riordan, Daily Telegraph (London) 27 May 2006. Retrieved 24 April 2016
  8. O'Riordan p55
  9. а б Stradling, 2001, p. 189-190.
  10. "Memorial to honour six Limerick men who fought in the Spanish Civil War", 14 Sept 2014, TheJournal.ie: (Retrieved 24 April 2016)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • O'Riordan, Michael. Connolly Column: The story of the Irishmen who fought for the Spanish Republic 1936–1939. Dublin: New Books, 1979. ISBN (none)
  • Othen, Christopher. Franco's International Brigades, London: Reportage Press, 2008, ISBN 978-0-9558302-6-6
  • Stradling, R. A. (2001) [1996]. «Campo de batalla de las reputaciones: Irlanda y la Guerra Civil Española». En Paul Preston, ed. La República asediada. Hostilidad internacional y conflictos internos durante la Guerra Civil [The Republic Besieged: Civil War in Spain, 1936-1939]. Edición de bolsillo. Barcelona: Ediciones Península. pp. 185-224. ISBN 84-8307-400-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]