Беніта Мусаліні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Беніта Мусаліні
Benito Mussolini
Benito Mussolini (primo piano).jpg
сцяг
40-ы Старшыня Савета Міністраў Італіі
сцяг
31 кастрычніка 1922 — 25 ліпеня 1943
Манарх: Віктар Эмануіл III
Папярэднік: Луіджы Факта
Пераемнік: П'етра Бадолья
сцяг
Глава ўрада, Дучэ фашызму і заснавальнік Імперыі
сцяг
24 снежня 1925 — 25 красавіка 1945
Папярэднік: тытул заснаваны
Пераемнік: тытул скасаваны
сцяг
Міністр замежных спраў Італіі
30 кастрычніка 1922 — 12 верасня 1929
Папярэднік: Карла Шанцэр
Пераемнік: Дзіна Грандзі
20 ліпеня 1932 — 9 чэрвеня 1936
Папярэднік: Дзіна Грандзі
Пераемнік: Галеаца Чыяна
5 лютага — 25 ліпеня 1943
Папярэднік: Галеаца Чыяна
Пераемнік: Рафаэле Гуарылья
сцяг
Дучэ Італьянскай сацыяльнай рэспублікі
сцяг
23 верасня 1943 — 25 красавіка 1945
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: пасада скасавана
сцяг
Міністр замежных спраў Італьянскай сацыяльнай рэспублікі
23 верасня 1943 — 25 красавіка 1945
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: пасада скасавана
 
Партыя: Італьянская сацыялістычная партыя
(1901—1914)
Італьянскі саюз барацьбы
(1919—1921)

Нацыянальная фашысцкая партыя (1921—1943)
Рэспубліканская фашысцкая партыя (1943—1945)

Нараджэнне: 29 ліпеня 1883({{padleft:1883|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:29|2|0}})
Прэдапіа, Эмілія-Раманья, Каралеўства Італія
Смерць: 28 красавіка 1945({{padleft:1945|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (61 год)
Q2485134?
Пахаваны: Прэдапіа
Бацька: Алесандра Мусаліні
Маці: Роза Мальтоні
Жонка: Ракель Мусаліні, народжаная Гвідзі
Дзеці: сыны: Віторыа, Бруна і Рамана
дочкі: Эда і Ганна-Марыя
ад першай жонкі Іды Далзер
сын: Беніта Альбіна
 
Ваенная служба
Гады службы: 19151917
Прыналежнасць: Flag of Italy (1861-1946).svg Каралеўства Італія
Званне: Rank insignia of primo maresciallo dell'impero of the Italian Army (1940).png Першы маршал Імперыі
Бітвы: Першая сусветная вайна
 
Аўтограф: Аўтограф
 
Узнагароды:
Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання
Кавалер Вялікага крыжа Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Кавалер Вялікага крыжа Каланіяльнага ордэна Зоркі Італіі
Крыж «За баявыя заслугі» (Італія)
Шаблон:Памятны медаль італа-аўстрыйскай вайны 1915-18 Шаблон:Памятны медаль італьянскай перамогі

Error: Image is invalid or non-existent.

Шаблон:Памятны медаль «Марш на Рым» Шаблон:Крыж за выслугу 20 гадоў у Добраахвотніцкай міліцыі па пытаннях нацыянальнай бяспекі
Кавалер Мальтыйскага ордэна
Ордэн Залатой шпоры
Вялікі крыж ордэна Святой Труны Гасподняй Іерусалімскай
Ордэн германскага арла
Шаблон:Знак пашаны Нямецкага чырвонага крыжа
Ваенны ордэн Лачплесіса
Рыцар Вялікага крыжа шаноўнага ордэна Лазні
Шаблон:Крыж Свабоды Шаблон:Вялікі крыж ордэна Беза Шаблон:Ордэн Скандэрбега
Шаблон:Грамадзянскі і ваенны ордэн Рымскага арла Кавалер Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа
Кавалер ордэна Серафімаў
Ордэн Слана
Кавалер ордэна Хрызантэмы
Ордэн Белага арла
Ордэн германскага арла
Крыж Пагоні

Беніта Мусаліні (поўнае імя — Беніта Амількарэ Андрэа Мусаліні — Benito Amilcare Andrea Mussolini, 29 ліпеня 1883 — 28 красавіка 1945) — італьянскі дыктатар (дучэ), палітык, лідар Нацыянальнай фашысцкай партыі, прэм'ер-міністр Італіі з 1922 да 1943. Адзін з найбольш вядомых дыктатараў XX стагоддзя. Вынаходнік тэрміна «фашызм».

Мусаліні нарадзіўся 29 ліпеня 1883 года ў вёсцы Прэдапіо ў рэгіёне Эмілія-Раманья. Мусаліні захапіўся сацыялістычнымі ідэямі і рэдагаваў некалькі перыядычных выданняў. Ён стаў даволі вядомым журналістам, аднак хутка ўвайшоў у канфлікт з кіраўніцтвам Сацыялістычнай партыі. З пачаткам Першай сусветнай вайны Італія засталася нейтральнай, і сацыялісты заклікалі ўрад весці мірную палітыку. Аднак Мусаліні, які быў галоўным рэдактарам газеты «Avanti!» (Наперад!), актыўна выказваўся за ўваход Італіі ў вайну. З-за гэтага ён быў выключаны з партыі. Мусаліні пачынае выпускаць газету «Del poppolo d'Italia» (Народ Італіі). У 1915 Мусаліні прызваны ў армію.

Benito Mussolini in 1937.jpg

У 1919 Мусаліні стварае Італьянскі саюз барацьбы (Fasci italiani di combattimento), які ў 1921 пераўтвараецца ў Нацыянальную фашысцкую партыю. У кастрычніку 1922 ва ўмовах крызісу дзяржаўных інстытутаў улады НФП ажыццяўляе «марш на Рым», і кароль Віктар-Эмануіл III прызначае Мусаліні на пасаду прэм'ер-міністра. У той жа час, толькі з канца 20-х, калі быў усталяваны таталітарны рэжым, магчыма называць Мусаліні дыктатарам.

У 1924 выйшлі пастановы па абмежаванню свабоды прэсы. У 1926 Мусаліні атрымаў права выдаваць законы без кансультацый з парламентам. Вельмі хутка Мусаліні становіцца фактычна адзіным чалавекам, адказным за выканаўчую і заканадаўчую ўладу. У 1929 прайшлі выбары па новым заканадаўстве, і ўсе месцы ў парламенце займаюць фашысцкія функцыянеры.

Мусаліні падпісвае Мюнхенскі дагавор

Падчас яго дыктатуры праводзіліся пераўтварэнні ў розных сферах жыцця. Курс італьянскай ліры быў паменшаны для выгады кампаній-экспарцёраў, прафсаюзы падпарадкоўваліся дзяржаве, адбываліся спробы індустрыалізацыі поўдня Італіі. Мусаліні бачыў сябе спадчыннікам старажытнарымскіх імператараў і актыўна выкарыстоўваў старажытнарымскую тэрміналогію і вобразы для падкрэслення гэтага. Таксама Мусаліні захапляўся спортам і прапагандаваў здаровы лад жыцця.

Даволі цесныя сувязі звязвалі Мусаліні з Адольфам Гітлерам, хаця Мусаліні не захапляўся расавымі ідэямі і антысемітызмам нацыянал-сацыялістаў і першапачаткова лічыў менавіта сябе лідарам у параўнанні з Гітлерам. Мусаліні, аднак, крытычна ставіўся да аншлюса Аўстрыі Германіяй, таму што Аўстрыя служыла буферам паміж Італіяй і Германіяй.

У 1935 Мусаліні пачынае вайну ў Эфіопіі з мэтай зрабіць яе калоніяй Італіі. У час грамадзянскай вайны ў Іспаніі Мусаліні дапамагае Франсіска Франка, адправіўшы шмат зброі і некалькі дывізій для барацьбы супраць рэспубліканцаў. 6 лістапада 1937 Мусаліні далучаецца да Антыкамінтэрнаўскага пакту, а 11 снежня Італія выходзіць з Лігі Нацый. 30 верасня 1938 Мусаліні падпісвае Мюнхенскі дагавор аб перадачы Судэцкай вобласці ад Чэхаславакіі да Германіі. У 1939 Мусаліні захапіў Албанію, а ў 1940 пачаў інтэрвенцыю ў Грэцыю, падчас якой італьянская армія была спынена грэчаскай арміяй, і толькі с дапамогай Германіі ў 1941 была дасягнута перамога. Італьянская армія няўдала дзейнічала і ў Афрыцы. 24 ліпеня 1943 частка фашысцкіх лідараў патрабавала ад Мусаліні скласці паўнамоцтвы. Мусаліні быў арыштаваны, аднак хутка яго вызвалілі ў выніку нямецкай спецаперацыі пад кіраўніцтвам Ота Скарцэні. Мусаліні быў пастаўлены на чале марыянетачнай Італьянскай Сацыяльнай Рэспублікі (так званая «Рэспублікі Сало»).

У красавіку 1945 Мусаліні быў схоплены італьянскімі партызанамі з Камітэта Нацыянальнага Вызвалення. 28 красавіка 1945 Мусаліні быў расстраляны па загаду камуністычнай фракцыі ў КНВ. Яго цела было павешана ўніз галавой, а потым закапана ў могільніку для бедных. У 1946 неафашысты выкапалі труп Мусаліні і перазахавалі яго ў Прэдапіо, побач з сям'ёй.

Унучка Мусаліні Алесандра Мусаліні была старшынёю саюза Грамадзянская альтэрнатыва.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]