Іштван Баторы
Іштван IV Баторы (венг. István Báthory; 1477 — 1534) — граф Цемешвара, палацін Венгрыі (з 1519), ваявода Трансільваніі (з 1529). Сын Міклаша IV Баторы з Шамьё (Somlyo) і Сафіі-Урсулы Банфі з Лашонца (Bánffy de Losoncz).
Паходзіў з уплывовага высакароднага трансільванскага роду Баторы.
У 1479 годзе атрымаў перамогу над туркамі на Хлебавым полі (Kenyérmezö) у Трансільваніі. Моцна разбагацеў на ваеннай здабычы.
У 1514 годзе змагаўся супраць мецяжу, узнятага Дзьёрдзем Дажой (György Dózsa). У 1519 годзе прызначаны палацінам Венгрыі.
Пасля паразы венграў ад туркаў у бітве пры Мохачы ў 1526 годзе, у якой загінуў кароль Лаяш II Ягелон, Іштван, які быў палацінам Венгерскім, прызнаў новага караля Венгрыі Яна I Запальяі (Zápolya) і стаў яго верным прыхільнікам. У якасці ўзнагароды кароль прызначыў яго вояводам Трансільваніі (1529).
Сям'я і дзеці [правіць]
Жонка: Каталіна Тэлегдзі з Тэлегда (Thelegdy de Telegd) (1492—1549). Мелі 8 дзяцей, у тым ліку:
- Андраш VII (пам. 1563);
- Крыштаф I (1530—1581), князь Трансільваніі;
- Іштван (1533—1586), будучы кароль Польшчы пад імем Стафан Баторый;
- Ганна, маці сумна вядомай Эржэбет Баторы.
