Трансільванія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Трансільванія на карце Румыніі

Трансільванія, Сяміградзе — гістарычная і геаграфічная вобласць, якая ахоплівае паўночна-заходнюю частку сучаснай Румыніі. Назва вобласці існуе з рымскіх часоў і паходзіць ад лацінскіх trans silva або ultra silvas (за лесам). У вобласці пражываюць румыны, немцы, венгры і іншыя этнічныя групы.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Трансільванія ўвайшла ў старажытнарымскую геаграфію ў I-III ст. да н. э., як назва адной з абласцей (Transilvania), якія складалі рымскую правінцыю Дакію. Назву Сяміград (ням. Siebenbürgen — Сямігорад) вобласць атрымала ад немцаў якія пачалі сяліцца тут у 12 ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычны герб Трансільваніі

У антычнасць Трансільванію засялялі дакі, 106271 Трансільванія была рымскай правінцыяй (тады яна падвергнулася частковай раманізацыі), пасля заваявана готамі, гетамы, аварамі і балгарамі, з 6 ст. у Трансільванію пачалі перасяляцца славяне. З канца 9 ст. Трансільванія была заваявана венграмі, з пачатку 11 ст. стала часткай Венгерскага Каралеўства, у складзе якога мела шырокую аўтаномію. З 10 ст. у Трансільваніі пачалі сяліцца венгры (з канца 11 ст. ва Усходняй Трансільваніі венгерскія вольныя сяляне, так званыя секеі), з 12 ст. - немцы.

Пасля распаду Венгерскага Каралеўства Трансільванія аформілася, як аўтаномнае княства (15411687) пад пратэктаратам Асманскай імперыі. У 17 ст. Трансільванія была аб'ектам змагання паміж Асманскай і Аўстрыйскай імперыямі. У 16991867 Трансільванія правінцыя Аўстрыі, пасля Венгрыі, з 1918 Трансільванія частка Румынія (у 19401944 паўночная частка адышла да Венгрыі). Частка, якая адышла да Румыніі, не мае ніякага адміністрацыйна-палітычнага статуту, вобласць падзелена на 16 акруг.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Трансільванія багатая карыснымі выкапнямі, асабліва частыя жалеза, марганец, золата, медзь, прыродны газ, соль і сера.

Ёсць цяжкая, хімічная і тэкстыльныя галіны прамысловасці. Сельская гаспадарка, вінная вытворчасць і садаводства - важныя заняткі. Драўніна - іншы каштоўны рэсурс.

Трансільванія складае прыблізна 35 % валавога ўнутранага прадукта Румыніі і мае валавы ўнутраны прадукт на чалавека прыблізна 11 500 $, што прыблізна на 10 % вышэй чым агульны румынскі лік.

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Панарама Сібіу

Самы вялікі горад Трансільваніі гэта - Клуж-Напока (318 027). Астатнія: Сігішаара (317 651), Брашаў (283 901), Арадзя (206 527), Арад (172 824), Сібіў (155 045), Тыргу-Мураш (149 577), Бая Марэ (137 976) і Сату-Марэ (115 630).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па апошнім данным перапісу ў Трансільваніі пражываюць:

Пераважная большасць насельніцтва складаюць румыны, але ў акругах Харгіта (85%), Кавасна (74%) і Мураш значны лік складаюць секеі (венгерская этнічная група).

У перыяд з 19521968 ва Усходняй Трансільваніі існавала - Венгерская аўтаномная вобласць. Галоўным горадам вобласці быў горад Тыргу-Мураш з пераважна венгерскім насельніцтвам, сёння асноўным насельніцтвам горада з'яўляюцца румыны.

Цікавыя месцы[правіць | правіць зыходнік]

Замак Бран
  • Замак Бран, таксама вядомы як Замак Дракулы
  • Сярэднявечныя гарады Алба-Юлія, Клуж-Напока, Сібіу і Сігішаара (месца нар. Улада Дракулы)
  • Царква Дэнсус, самая старая царква ў Румыніі
  • Драўляныя Цэрквы
  • Саксонскія ўмацаваныя цэрквы
  • Румынскія традыцыі і народная культура, Нацыянальны Комплекс Музеяў, Сібіу
  • Венгерскія традыцыі і народная культура

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гістарычная Румынія