Ваявода
Ваявода, (руск.: воевода) - у cтаражытнай Русі і іншых славянскіх краінах - начальнік княжацкай дружыны або кіраўнік народнага апалчэння. Згадваецца ў рускіх летапісах пачынаючы з 10 ст. У канцы 15-17 ст. кожны з 5 аноўных палкоў рускага войска меў аднаго ці некалькі ваявод. У другой палове 17 ст. палкавыя ваяводы захаваліся толькі ў разрадных палках. Ліквідаваны ў пачатку 18 ст.
Змест |
Гісторыя [правіць]
ВКЛ і Рэч Паспалітая [правіць]
У ВКЛ і Рэчы Паспалітай - службовая асоба, кіраўнік мясцовай адміністрацыі ў ваяводстве. Засядаў у радзе ВКЛ а пасля Люблінскай уніі і ў сенаце Рэчы Паспалітай. Прызначаўся пажыццёва з ліку буйных феадалаў, абавязкова ўраджэнцаў ВКЛ. Як прадстаўнікі велікакняжацкай улады адстойваў інтарэсы мясцовай феадальнай знаці. Да 1540 віленскія і трокскія ваяводы былі літоўскага паходжання, католікі.
Асноўныя абавязкі ваяводы - ажыцяўленне адміністрацыйнай улады, кантроль над крыніцамі джяржаўных і велікакняжацкіх даходаў, арганізацыя ўзброеных сіл у ваяводстве, выкананне судовых функцый у замкавым судзе. Карыстаўся значнай незалежнасцю ад цэнтральных дзяржаўных органаў.
Расійская дзяржава [правіць]
У Расійскай дзяржаве з 16 ст. гарадавы ваявода - кіраўнік гарадской і цывільнай адміністрацыі ў горадзе і адпаведным павеце. Канцэнтраваў усю паўнату ўлады на месцах, кантраваў органы губнога і земскага самакіравання. Пасля рэформы Пятра І у 1719 ваявода - кіраўнік правінцыі (адзінкі, на якія падзялілася губерня), падпарадкоўваўся губернатару. У 1775 правінцыі, а разам з імі пасады ваявод былі скасаваны, яны захаваліся толькі ў Магілёўскай і Пскоўскай губернях (ліквідаваны ў 1778).
Польшча [правіць]
У Польшчы і ў тым ліку ў Заходняй Беларусі, у 1920—1939, ваявода - кіраўнік усёй мясцовай адміністрацыі ваяводства, адначасова кіраўнік выканаўчага органа ваяводскага тэрытарыяльнага самакіравання. Пасада ваяводы была адноўлена ў 1944 і існавала ў Польшчы да 1950, адноўлена ў 1973.
Іншыя краіны [правіць]
Тытул выкарыстоўваўся ў сярэднявечных Чэхіі, Босніі, Балгарыі, Венгрыі, Харватыі, Сербіі, Малдавіі, Валахіі і Трансільваніі ў якасці тытула вайскавода.
Крыніцы [правіць]
- с. 562 т. 26, «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1899 г.
- А. П. Грыцкевіч. Вайна Рэчы Паспалитай са Швецыяй // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
| Ваяводы Вялікага княства Літоўскага | |
|---|---|
| з 1413 па 1795 | Віленскія • Троцкія • Старосты жамойцкія |
| з пачатку XVI стагоддзя да 1795 | Берасцейскія • Віцебскія • Менскія • Мсціслаўскія • Новагародскія • Полацкія • Смаленскія |
| з 1793 па 1795 | Браслаўскія • Гродзенскія • Жамойцкія • Мерацкія |
| Перайшлі ў склад Польшчы ў 1569 | Брацлаўскія • Валынскія • Кіеўскія • Падляшскія |
| Супольнае валоданне Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага |
Вендэнскія • Дорпацкія • Інфлянцкія • Парнаўскія |

