Стэфан Баторый

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Стэфан Баторый
Báthory István
Стэфан Баторый
Партрэт працы Яна Матэйка
сцяг
Князь Трансільваніі
1571 — 1576
Папярэднік: Ян I Заполья
Пераемнік: Крыштаф I Баторы
сцяг
Кароль Польшчы
14 снежня 1575 — 12 снежня 1586
Папярэднік: Генрых Валуа
Пераемнік: Жыгімонт III
сцяг
Вялікі князь літоўскі
14 снежня 1575 — 12 снежня 1586
Папярэднік: Генрых Валуа
Пераемнік: Жыгімонт III
 
Нараджэнне: 27 верасня 1533(1533-09-27)
Жыладзішомльё, Трансільванія
Смерць: 12 снежня 1586(1586-12-12) (53 года)
Гродна, Троцкае ваяводства, ВКЛ
Дынастыя: Баторы Баторы
Бацька: Іштван IV
Маці: Каталіна Тэлегдзі
Жонка: Ганна Ягелонка
Дзеці: Вероніка
 
Аўтограф: Аўтограф

Стэ́фан БАТО́РЫЙ (венг.: Báthory István, рум.: Ştefan Báthory, простамоўнае Сцяпан Батура; 27 верасня 1533 — 12 снежня 1586), кароль польскі, вялікі князь літоўскі.

Нарадзіўся ў г. Жыладзішомльё ў Трансільваніі (сучасны Шымлеў-Сілва́ніей у Румыніі). Паходзіў з венгерскага роду Баторыяў, з лініі Шо́мля (z Somlyó). З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуі. Служыў у трансільванскага князя Януша Зігмунда з Заполья, быў паслом пры імператары Максіміліяне II. Пасля разрыву адносінаў паміж гэтымі краінамі немцы тры гады трымалі яго закладнікам.

Пасля смерці Януша з Заполья стаў князем Трансільваніі. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Пры абранні на трон ажаніўся з Ганнай Ягелонкай — дачкой Жыгімонта I Старога. Каранаваны 1 мая 1576, каранаваны на вялікага князя літоўскага ў чэрвені 1576.

Карціна Яна Матэйкі «Стэфан Баторый пад Псковам», 1872.

Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наёмнікаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.

Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.

Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам.

Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам (14 снежня 1586).

[правіць] Ушанаванне памяці

Адна з цэнтральных вуліц Гродна носіць імя Стэфана Баторыя.

[правіць] Гл. таксама

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах