Абдул Сатар Бузай Аль-Рышаві

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абдул Сатар Бузай Аль-Рышаві
араб. عبد الستار أبو ريشة‎‎
Нараджэнне 1972
Смерць 13 верасня 2007(2007-09-13)[1]
Веравызнанне суніты
Дзейнасць палітык, прадпрымальнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абдул Сатар Абу Рыша (араб. عبد الستارابو ريشة‎‎) альбо Абдул Сатар Эфтыкан Бузай аль-Рышаві (араб. الشيخ عبد الستار افتيخان الريشاوي‎‎) — шэйх іракскага племя Абу-Рыша, бізнесмен, адзін з буйных лідараў праамерыканскай групоўкі «Сыны Ірака», заснавальнік альянсу суніцкіх плямёнаў «Савет выратавання Анбара», які супрацьстаяў Аль-Каідзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Абу Рыша быў унукам правадыра (шэйха) племя, які ўдзельнічаў у іракскім паўстанні супраць брытанскіх сіл у 1920 годзе, і сынам камандуючага англа-іракскай вайны 1941 года. Мала што вядома аб жыцці Абу Рышы да вайны ў Іраку, хоць ён, як паведамляла выданне The Washington Post, кіраваў будаўнічым і імпартна-экспартных бізнесам з офісамі ў Амане (Іарданія) і ў Дубаі (ААЭ)[2].

У пачатку партызанскай вайны, якая рушыла за ўварваннем у Ірак у 2003 годзе, баевікі «Аль-Каіды» ўзмацнілі сваю ўладу ў Эр-Рамадзі, дзе тады жыў Рышаві. Групоўка станавілася ўсё больш агрэсіўнай, спрабуючы падпарадкаваць сабе мясцовых шэйхаў. Неўзабаве яе байцы для вымагальніцтва грошэй і запалохвання сталі выкрадаць і абезгалоўліваць членаў розных плямён. Падчас гэтых падзей бацька Абдула Сатара і два яго брата былі забіты баевікамі. У канцы лета 2006 года Рыша пачаў вербаваць сваіх калегаў-шэйхаў у так званы «Савет выратавання Анбара» і заклікаць членаў свайго племя стварыць мясцовае апалчэнне. Узброеныя сілы ЗША заахвочвалі дадзеную ініцыятыву і забяспечвалі бяспеку першых сходаў Савета ў рэзідэнцыі Рышаві ў заходнім Рамадзі. Пазней замежнікі далі апалчэнцам зброю і боепрыпасы[3]. У сакавіку 2007 года Савет налічыў 41 племя з правінцыі Анбар. Гэта прывяло да рэзкага скарачэння гвалту ў правінцыі і вымусіла многіх баевікоў «Аль-Каіды» бегчы ў іншыя рэгіёны Ірака[4].

Нягледзячы на цеснае супрацоўніцтва з замежнай кааліцыяй, Рышаві сімпатызаваў астатнім групоўкам[2]. Так, ён падтрымліваў Баас і дапамагаў Ісламскай арміі ў Іраку ў яе супрацьстаянні з Аль-Каідай[5].

Забойства[правіць | правіць зыходнік]

Абу Рыша быў забіты 13 верасня 2007 года разам з трыма сваімі ахоўнікамі самаробнай выбуховай прыладай, закладзенай на дарозе каля брамы яго дома ў Эр-Рамадзі[2]. Адказнасць за напад ўзяла на сябе «Аль-Каіда», і ў сувязі з гэтым забойствам былі арыштаваны некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку кіраўнік яго ўласнай службы бяспекі[6].

Пахаванне шэйха сабрала каля 1500 чалавек, у тым ліку саветніка па нацыянальнай бяспецы Ірака Мавафака аль-Рубаі, міністра ўнутраных спраў Джавада Булані, міністра абароны генерала Кадзіра Абейдзі і амерыканскага генерал-лейтэнанта Рэйманда Адзіерна, другога камандуючага амерыканскімі войскамі ў Іраку[7]. Пасля смерці Абу Рыша яго брат, шэйх Ахмед Абу Рыша, быў абраны племяннымі правадырамі правінцыі новым лідарам Савета выратавання Анбара[8].

Зноскі

  1. http://news.bbc.co.uk/2/hi/middle_east/6993370.stm
  2. а б в Bomb Kills a Key Sunni Ally of U.S., The Washington Post, September 14, 2007
  3. "U.S. arming some Sunni groups to fight Al Qaeda". International Herald Tribune. June 11, 2007. Архівавана з арыгінала September 14, 2007. Праверана September 13, 2007.
  4. Sunni Sheiks Join Fight Vs. Insurgency, The Washington Post, March 25, 2007
  5. The ISIS Threat: The Rise of the Islamic State and their Dangerous Potential. Providence Research (25 верасня 2014).
  6. 25 Arrests in Slaying of Prominent Sunni, Associated Press, September 21, 2007 Архівавана 19 красавіка 2020 года.
  7. Iraqis vow to fight al Qaeda after sheikh death, Reuters, Sep 14, 2007
  8. Sunni Sheik Who Backed U.S. in Iraq Is Killed, The New York Times, September 14, 2007

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]