Адзінства (газета)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Адзінства»
Тып раённая газета[d]
Фармат А3
Краіна
Заснавана 15 снежня 1918
Палітычная прыналежнасць Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт
Мова беларуская і руская
Галоўны офіс
Тыраж каля 13,5 тыс.
Узнагароды
Вэб-сайт edinstvo.by

«Адзінства» — барысаўская раённая газета. Выданне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта. Выходзіць фарматам А3 двойчы ў тыдзень: 24 паласы па серадах, з іх 8 займае тэлепраграма, і 8 палос па суботах. Апроч гэтага, рэдакцыя выпускае дадатак «Барысаў рэкламны» і самастойнае выданне «Цікавая газета»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы выпуск газеты «Известия Борисовского Совдепа» адбыўся 15 снежня 1918 года, праз два тыдні пасля вызвалення горада ад кайзераўскіх войскаў. У 1918—1919 гадах рэдакцыя павятовага выдання размяшчалася ў двухпавярховым доме Эдэмскага (цяпер дом па вуліцы Дзяржынскага, 78), які занялі і іншыя службы гарадскога кіравання. Першым рэдактарам першай барысаўскай газеты быў Давід Розенблюм, які вярнуўся з эміграцыі з групай Леніна ў знакамітым запламбаваным вагоне[2]. У 1919 годзе перайменавана ў «Известия Борисовского уездного Совета рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов»[3].

Газета выходзіла вялікім фарматам і двухтысячным тыражом, асвятляла працу Саветаў, міліцыі, прадпрыемстваў, барацьбу з варожым элементам, спекуляцыяй, жыццё павета; бязлітасна і непрымірыма крытыкавала недахопы[2].

Выпуск газеты быў спынены ўлетку 1919 года ў сувязі з акупацыяй польскімі войскамі[2]. У 1920 годзе, пасля выгнання палякаў[2], выданне газеты аднавілася «Рабоче-Крестьянский путь»[3].

У 1920—1922 гадах мела назву «Бедняк», у 1925—1926 гадах «Вясковая праўда», у 1927 годзе «Зорка Барысаўшчыны». У 1930 годзе газета «Калгаснік», у 1930—1938 гадах мела назву «Большэвік Барысаўшчыны». З 1938 года выдавалася пад назвай «Большэвіцкая трыбуна», падпольна выдавалася ў час акупацыі ў 1943—1944 гадах[3]. З 1948 па 1981 знаходзілася рэдакцыя газеты знаходзілася ў былым доме Дынабурга па вуліцы 3-га Інтэрнацыянала, 47[2].

У 1952—1962 гадах выдавалася як раённая газета пад назвай «За камунізм». У 1962—1963 гадах выдавалася гарадская газета «За камунізм», а таксама раённая газета з 1962 года «Камуністычная праца». З 1 студзеня 1991 года газета «Камуністычная праца» перайменавана ў «Адзінства»[3].

1 студзеня 1991 г. барысаўская раённая газета «Камуністычная праца» стала называцца «Адзінства», што было абумоўлена ў першую чаргу імкненнем рэдакцыі адпавядаць патрабаванням часу. Для пачатку 1990-х гг. характэрна большая колькасць пазаштатных аўтараў, як правіла, наяўнасць нежурналісцкіх матэрыялаў, рэгулярныя тэматычныя палосы і спецвыпускі. Пераважная большасць матэрыялаў выходзіла на беларускай мове. Асноўнымі жанрамі, якія выкарыстоўвала газета, былі інфармацыйныя, у прыватнасці нататкі, справаздачы, інтэрв’ю, рэпартажаў практычна не сустракалася. Даволі распаўсюджанай формай падачы матэрыялу былі фотанататкі ці фотазамалёўкі. У цэлым выданне ў большай ступені інфармавала аўдыторыю, чым выклікала на дыялог або спрабавала сфарміраваць пункт гледжання на змены ў грамадстве, хоць, безумоўна, рубрыкі «Рэзананс», «Пытанне па сутнасці», «Нам адказваюць», «Шляхі перабудовы», «На шляху да рынку» спрабавалі зарыентаваць чытачоў у тым, хто адбывалася вакол[1].

У другой палове 1990-х гг. «Адзінства» змяніла вёрстку і павялічыла колькасць матэрыялаў на рускай мове, стала актыўней выкарыстоўвае каментарый як форму асэнсавання рэчаіснасці, часцей звяртацца да фельетоннай манеры пісьма, на палосах з’яўвіліся мініінтэрв’ю[1].

У 2009 годзе «Адзінства» стала пераможцам пятага Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшая раённая газета»[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • edinstvo.by — афіцыйны сайт газеты «Адзінства»