Ашмянскі веснік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Ашмянскі веснік»
Тып газета
Краіна
Рэдактар Людміла Леанідаўна Рыбік
Заснавана 1939
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы ў тыдзень, серада і пятніца
Галоўны офіс Ашмяны, вул. Савецкая, 103
Тыраж 3900–4000
Вэб-сайт osh.by

Ашмянскі веснік — раённая газета Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі газеты — Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў і калектыў рэдакцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы нумар раённай газеты «Знамя свабоды» выйшаў 21 кастрычніка 1939 года на беларускай мове, надрукаваны ў ашмянскай друкарні, якая была створана яшчэ ў канцы ХІХ ст. і размяшчалася на вуліцы Пілсудскага (цяпер вуліца Савецкая). Першапачаткова — орган упраўлення Ашмянскага павета і г. Ашмяны, потым — орган павятовага камітэта КП(б)Б і павятовага выканаўчага камітэта. З 5 лютага 1940 года — орган РК КП(б)Б і райвыканкама. Апошні даваенны нумар выйшаў 19 чэрвеня 1941 года.

З 23 жніўеня 1943 года па 10 чэрвень 1944 года рэдакцыя працавала ў нелегальных умовах (выпускаліся газета «Знамя свабоды» — орган Ашмянскага падпольнага райкама партыі і партызанскай брыгады імя Гастэлы — і лістоўкі). Рэдактарам з’яўляўся Уладзімір Аляксандравіч Бабарыкін.

У пасляваенны час рэдакцыя размяшчалася на вул. Барунскай, з 1992 г. у Доме Саветаў.

Пасля вызвалення раёна газета аднавіла сваю дзейнасць пад той жа назвай. У 1944—1946 гадах і ў 1952—1977 гадах пры рэдакцыі знаходзілася і друкарня (потым стала самастойнай узбуйненай). Апошні плоскадрукаваны нумар газеты ў Ашмянскай друкарні выйшаў 15 верасня 1987 года, пасля чаго газета пачала друкавацца ў г. Маладзечна афсетным спосабам, з 1993 года у Лідзе. З 2019 года друкуецца ў ГАУПП «Гродзенская друкарня».

З 30 студзеня 1954 года газета друкавалася на 4 палосах і выходзіла 3 разы ў тыдзень. З канца 1990-х гадоў — на 12 палосах 2 разы ў тыдзень.

З 1962 года назва газеты «Красное знамя», з 1991 года «Ашмянскі веснік».

Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

У даваенны перыяд рэдактарамі газеты былі:

  • Макар Аляксандравіч Лабаты (кастрычнік 1939 — красавік 1940)
  • Васіль Сямёнавіч Іваноўскі
  • Антон Венедзіктавіч Яблонскі

У пасляваенны час рэдагавалі:

  • Уладзімір Аляксандравіч Бабарыкін (1943—1960)
  • Я. І. Карабок (1960—1962, 1963—1968)
  • А. А. Грышкевіч (1962—1963),
  • Ю. І. Нікалаеў (1969—2005)
  • Г. М. Давідовіч (2005—2018)
  • Людміла Леанідаўна Рыбік (са снежня 2018)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беліцкая, А. 80 год — разам! / Аліна Беліцкая // Ашмянскі веснік. — 2019. — 6 снежня (№ 93). — С. 8.Аб мерапрыемстве да 80-гадовага юбілею раённай газеты «Ашмянскі весні».
  • Летапісцы даваеннай гісторыі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 24-249.
  • Раёнка паведамляла: па старонках газеты «Знамя свободы» за 1939—1940 гг. // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 249—258.
  • Рэдакцыя раённай газеты // Памяць: гіст.-дак. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн., 2003. — C.518-519.