Пухавіцкія навіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Пухавіцкія навіны»
Будынак рэдакцыі газеты «Пухавіцкія навіны»
Будынак рэдакцыі газеты «Пухавіцкія навіны»
Тып газета і арганізацыя
Галоўны рэдактар Наталля Васільеўна Пархомчык
Заснавана 1 мая 1931
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы ў тыдзень: серада і субота
Галоўны офіс Мар’іна Горка, вул. Ленінская, 51
Тыраж 4820
Узнагароды
Вэб-сайт gorka.by

«Пухавіцкія навіны» — раённая газета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Выдаецца з 1931 года. Заснавальнікі газеты — Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў і калектыў рэдакцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Шыльда рэдакцыі газеты «Пухавіцкія навіны»

Першая назва газеты «За калгасы» выйшла ў 1931 годзе і была прысвечана першамайскаму святу. На старонках пухавіцкай газеты друкавалі свае творы беларускія пісьменнікі Якуб Колас, Антон Бялевіч, Уладзімір Рунцэвіч, Алесь Пісарык.

У гады вайны газета выходзіла ў партызанскай брыгадзе «Полымя», з’яўлялася органам Пухавіцкага падпольнага РК КП(б). З 22 чэрвеня 1941 года мела назву «Партызан Беларусі». Рэдагавалі газету камісар партызанскага атрада «Полымя» М. П. Смірноў, І. А. Ляўданскі. Пасля вайны раённая газета аднавіла свой выхад пад назвай «Сцяг камунізму».

Пасля далучэння Рудзенскага раёна да Пухавіцкага газета атрымала назву «Сцяг працы», каб захаваць пераемнасць літаратурных і журналісцкіх традыцый (у Рудзенску нарадзіліся вядомыя беларускія паэты і пісьменнікі Міхась Чарот, Алесь Бачыла, Захар Бірала, Генадзь Кляўко, Макар Паслядовіч), з назваў пухавіцкай газеты «Сцяг камунізму» і рудзенскай «Бальшавіцкі сцяг» узялі агульнае для іх слова і дадалі новае. Першы нумар з такой назвай выйшаў 1 траўня 1962 года. Газета стала падпарадкоўвацца Мінскаму абкаму КПБ і абласному Савету дэпутатаў працоўных пры Пухавіцкім тэрытарыяльным вытворчым калгасна-саўгасным упраўленні, у якое ўваходзілі Пухавіцкі і Уздзенскі раёны. З сакавіка 1963 года газета стала органам парткама Пухавіцкага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў працоўных[1].

У 1991 годзе газета змяніла назву на сённяшнюю — «Пухавіцкія навіны»[2].

Распаўсюджваецца ў горадзе Мар’іна Горка, пасёлках Праўдзінскі, Дружны, гарадскіх пасёлках Рудзенск, Свіслач, ва ўсіх сельскіх населеных пунктах Пухавіцкага раёна.

Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

  • Лескавец
  • Гармонька
  • Сіротка
  • Панкратаў.
  • М. П. Смірноў
  • І. А. Ляўданскі
  • А. І. Пісакоў
  • І. Х. Легчанка
  • М. П. Паўлічкаў
  • В. Е. Буры
  • Аляксандр Пятровіч Грышан[3]
  • А. Б. Ісачанка
  • Браніслаў Яблонскі (1981—2009)
  • Вольга Уладзіміраўна Савасцюк (2009—2020)
  • Наталля Пархомчык (з 2020)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]