Айцы Царквы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Айцы Царквы (грэч.: Πατέρες της Εκκλησίας, руск.: Отцы Церкви) — выдатныя пісьменнікі ранняга хрысціянства, якія ў сваіх творах закраналі пытанні хрысціянскай веры, маральнасці і Царкоўнага ладу. З IV ст. гэтым тэрмінам пачынаюць называць славутых настаўнікаў хрысціянскай старажытнасці. «Дэкрэт Геласія» (пачатак VI ст.), які памылкова прыпісваўся папу рымскаму Геласію I упершыню змяшчае спіс прававерных царкоўных пісьменнікаў, якія названыя тытулам «Айцы Царквы». Вывучэннем твораў Айцоў Царквы займаецца патралогія.

Умовы для прызнання «Айцом Царквы»[правіць | правіць зыходнік]

  • Прававернасць навукі (doctrina orthodoxa). Маецца на ўвазе не адсутнасць памылак, але захоўванне еднасці з Царквой.
  • Святасць жыцця (sanctitas vitae). Святасць у разуменні першых хрысціян, неабавязковае абвяшчэнне асобы святой Царквой.
  • Старажытнасць (antiquitas). Прыналежнаць да часавага перыяду да смерці Ісідара з Севіліі на г.зв. Захадзе (636 год) і да Яна з Дамаска на г. зв. Усходзе (прыкладна 749 год).
  • Прызнанне Царквой (approbatio Ecclesiae). Яўнае прызнанне неабавязковае, дастатковым з'яўляецца цытаванне ў афіцыйных дакументах.

Тэрыторыя дзейнасці Айцоў Царквы[правіць | правіць зыходнік]

Айцы Царквы дзейнічалі на тэрыторыі Рымскай імперыі. Прыняты падзел Айцоў на усходніх і заходніх. Гэты падзел адпавядае падзелу імперыі на усходнюю і заходнюю часткі. Да г. зв. «Захаду» належаць Айцы рымскага і карфагенскага асяроддзяў, а да «Усходу» — Айцы Малой Азіі, Грэцыі, Палестыны і Сірыі, Егіпта, Антыёхіі і прылеглых земляў.

Айцы Царквы — Доктары Каталіцкага Касцёла[правіць | правіць зыходнік]

Некаторым Айцам Царквы, якія адыгралі вельмі вялікую ролю ў жыцці ранняй Царквы, Каталіцкі Касцёл надае тытул Доктараў (Настаўнікаў) Касцёла. Гэты тытул даецца значным, прызнаным святымі, тэолагам. Вось спіс Айцоў Царквы, якія з'яўляюцца доктарамі Касцёла:

Захад Усход

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]