Акунь звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Акунь звычайны
Perca fluviatilis 2008 G1.jpg
Акунь звычайны (Perca fluviatilis)
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Надклас:

Рыбы

Клас:

Касцявыя рыбы

Атрад:

Акунепадобныя

Сямейства:

Акунёвыя

Род:

Акуні

Від:

Акунь звычайны

Навуковая назва

Perca fluviatilis (Linnaeus, 1758)

ITIS   168470
NCBI   8168

Аку́нь звыча́йны (Perca fluviatilis) — рыба сямейства акунёвых.

Даўжыня да 50 см, маса да 1,5 кг. Цела высокае (у буйных гарбатае), зяленавата-жоўтага колеру, па баках 5 – 9 папярэчных цёмных палос, мае 2 спінныя плаўнікі. Луска дробная. У Беларусі ёсць ва ўсіх вадаёмах, адна з найбольш шматлікіх рыб, асноўная прамысловая ў краіне. Папулярны аб'ект рыбалкі ў большасці еўрапейскіх народаў (няма акунёў у Італіі, на Пірэнейскім паўвостраве, на поўначы Скандынавіі).

Мяса белае, далікатнае, сочнае, багатае на экстрактыўныя рэчывы, але мае шмат дробных вострых костак; утрымлівае 18,5 % бялку, 0,9 % тлушчу. Малых акунёў (20 – 25 см), пасля трыбушэння смажаць цэлымі на тлушчы або вараць юшку. З булёну можна рабіць студзень, заліўныя. Буйных смажаць або прыпускаюць з садавінай, грыбамі, агурочным расолам, белым віном і г.д. Сярэдняга памеру акунёў можна вяліць.

[правіць] Літаратура

  • Белы А. Акунь // Праект «Наша ежа»


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах