Алан Лаверн Бін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Алан Бін
Alan Bean
Алан Бін
Алан Бін
Краіна:

Злучаныя Штаты Амерыкі

Экспедыцыі:

Апалон-12, Скайлэб-3

Дата нараджэння:

15.03.1932

Месца нараджэння:

Wheeler, штат Тэхас

Apollo12Visor.jpg

Алан Лаверн Бін (англ.: Alan LaVern Bean; нар. 15 сакавіка 1932 г. Уілерам, штат Тэхас) — астранаўт ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да паступлення ў атрад астранаўтаў быў лётчыкам-знішчальнікам, капітан ВМС ЗША. Праходзіў падрыхтоўку ў школе лётчыкаў-выпрабавальнікаў, дзе яго інструктарам быў яго будучы камандзір на Апалоне - Чарлз Конрад.

Здзейсніў два касмічныя палёты ў рамках праграм «Апалон» і «Скайлэб». У склад асноўнага экіпажа Апалона-12 Бін не ўваходзіў, але замяніў трагічна загінулага ў авіякатастрофе Кліфтана Уільямса. Адыграла ролю тое, што камандзір экіпажа звярнуўся да кіраўніцтва НАСА з просьбай уключыць у экіпаж менавіта Біна.

Другая экспедыцыя на Месяц стартавала 14 лістапада 1969 года, Бін быў пілотам месяцовага модуля і стаў чацвёртым чалавекам, які ступіў на паверхню спадарожніка Зямлі ўслед за сваім камандзірам Конрадам 19 лістапада. Яны правялі на паверхні Месяца 31 гадзіну 31 хвіліну і двойчы выходзілі з месяцовага модуля, каб сабраць узоры грунту, усталяваць навуковую апаратуру і зрабіць здымкі. Таксама яны дэмантавалі некаторыя фрагменты беспілотнага апарата «Сервеер-3», які стаяў недалёка ад месца пасадкі, і які прымесяцовіўся трыма гадамі раней, і даставілі іх на Зямлю для вывучэння уласцівасцяў матэрыялаў пасля працяглага знаходжання на Месяцы. На дэталях былі выяўленыя жывыя зямныя мікраарганізмы, але скептыкі пярэчылі, што яны былі занесены пасля вяртання, і пытанне засталося адкрытым. За гэты палёт Бін быў узнагароджаны медалём НАСА "За выбітныя заслугі" ў 1970 годзе.

Другі медаль Алан Бін атрымаў у 1973 годзе. У другім палёце ён ужо быў камандзірам экіпажа экспедыцыі «Скайлэб-3» - другога пілатуемага палёту на арбітальную станцыю «Скайлэб». Стартаваўшы 28 ліпеня 1973 года, астранаўты ў той жа дзень састыкаваліся са станцыяй і правялі на ёй 58 сутак 15 гадзін, што тады было рэкордам. Праграма знаходжання на станцыі была паспяхова выканана. Бін ўдзельнічаў у адным з парных выхадаў у космас (2 гадзіны 41 хвіліна).

Алан Бін праходзіў падрыхтоўку ў якасці дублёра па праграме «ЭПАС» («Саюз-Апалон»), але паляцеў асноўны экіпаж Стафарда. Пасля гэтага ў кастрычніку 1975 сышоў у адстаўку з ВМС у званні капітана і ў далейшым некалькі гадоў займаўся падрыхтоўкай астранаўтаў як грамадзянскі спецыяліст.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]