Ніл Армстранг

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ніл Армстранг
Фотаздымак экіпажа касмічнага карабля Апалон-11. Злева направа Армстранг, Майкл Колінз і Баз Олдрын.
Першы крок чалавека на Месяцы

Ніл (або Нэйл) Олдэн Армстранг (англ.: Neil Alden Armstrong; нар. 5 жніўня 1930) — амерыканскі астранаўт, першы зямлянін, ступіўшы на Месяц (21 ліпеня 1969) у рамках месяцовай экспедыцыі карабля «Апалон-11».

Ніл Армстронг нарадзіўся 5 жніўня 1930 г. у мястэчку Уапаканэта (шт. Агаё). Вучыўся ў Універсітэце Перд'ю (ступень бакалаўра). Ступень магістра атрымаў ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Служыў у ВМС ЗША, удзельнічаў у Карэйскай вайне, у якой здзейсніў 78 баявых вылетаў на знішчальніку Grumman F9F Panther і быў адзін раз збіты. Атрымаў Авіяцыйны медаль і дзве Залатыя зоркі («Дубовае лісце»). Затым стаў лётчыкам-выпрабавальнікам. Быў залічаны ў атрад грамадзянскіх пілотаў у рамках праекту NACA (пасля ператворанага ў NASA). У лістападзе 1960 г. здзейсніў свой першы палёт на ракетаплане North American X-15.

Удзельнічаў у палёце на «Джэміні-8» (сакавік 1966). Падчас гэтага палёту ён і астранаўт Дэвід Скот ажыццявілі першую арбітальную стыкоўку двух касмічных караблёў.

У ліпені 1969 г. камандаваў КК «Апалон-11», які выконваў палёт да Месяца. 20 ліпеня стаў першым чалавекам, ступіўшым на паверхню Месяца. Вымаўленая ім пры гэтым фраза: «Маленькі крок для чалавека, але гіганцкі скок для ўсяго чалавецтва», — увайшла ў гісторыю. Армстранг і яго напарнік Эдвін Олдрын правялі на Месяцы 2,5 гадзіны. За гэты палёт Армстранг быў ганараваны Прэзідэнцкім медалем волі.

У 1970—1971 гадах займаў пасаду ў штаб-кватэры NASA, у аддзеле перадавых даследаванняў і тэхналогій.

Пакінуў працу ў NASA у 1974 годзе, пасля чаго да 1979 г. выкладаў ва Універсітэце Цынцынаці. З 1985 па 1986 год быў членам Нацыянальнага камітэта па касманаўтыцы. У 1986 годзе быў віцэ-старшынёй следчай камісіі, якая вывучала акалічнасці згубы шатла «Чэленджэр». Займаецца бізнэсам, узначальвае кампанію AIL Systems, Inc. (Deer Park, N.Y.).

Жанаты, мае дваіх сыноў і жыве ў штаце Агаё.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах