Апалон-12

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Апалон-12
Эмблема
AP12goodship.png
Палётныя даныя карабля
Ракета-носьбіт Сатурн-5 SA-507
Стартавая пляцоўка Касмічны цэнтр Кенэдзі комплекс 39А, Фларыда, ЗША
Запуск 14 лістапада, 1969
16:22:00 GMT
Пасадка 24 лістапада, 1969
20:58:24 GMT
Працягласць палёту 10 дзён 4 гадзіны 25 хвілін 24 секунды
Маса камандны модуль 28838 кг
месяцовы модуль 15235 кг
NSSDC ID 1969-099A
NORAD ID 04225
Палётныя даныя экіпажа
Членаў экіпажа 3
Пазыўны «Янкі Кліпер» / «Інтрэпід»
Фатаграфія экіпажа
злева направа: Чарльз Конрад, Рычард Гордан, Алан Бін

злева направа: Чарльз Конрад, Рычард Гордан, Алан Бін

Звязаныя экспедыцыі
Папярэдняя Наступная
Apollo 11 insignia.png Апалон-11 Apollo 13-insignia.png Апалон-13

«Апалон-12» (англ.: Apollo 12) — пілатуемы касмічны карабель серыі «Апалон», падчас палёту якога ў 1969 годзе людзі другі раз у гісторыі здзейснілі пасадку на паверхню іншага нябеснага цела - Месяца.

Экіпаж[правіць | правіць зыходнік]

Конрад і Гордан - вопытныя астранаўты, якія прайшлі праграму «Джэміні». Першапачаткова з імі ў тройцы трэніраваўся Кліфтан Уільямс, аднак ён загінуў у авіякатастрофе. Па асабістай прапанове Конрада, пачынаючы з экіпажа-дублёра Апалон-9, Уільямса замяніў навічок Алан Бін (Конрад добра ведаў Біна з пачатку 60-х, калі працаваў інструктарам у школе лётчыкаў-выпрабавальнікаў, а Бін быў яго вучнем). Усе члены экіпажа былі афіцэрамі ВМС ЗША, што аказала ўплыў на назву карабля і сімволіку місіі.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Карабель уключаў у сябе камандны модуль (узор 108) і месяцовы модуль (узор LM-6).

Для каманднага модуля астранаўты выбралі пазыўны «Янкі Кліпер», для месяцовага модуля - «Інтрэпід» - назвы караблёў амерыканскага ваенна-марскога флоту, якія вызначыліся ў баях. Эмблема палёту - паруснік (кліпер) на фоне Месяца. Чацвёртая зорка ў эмблеме палёту, была дададзеная ў памяць пра Кліфтана Уільямса.

Маса карабля 43,9 т. Для запуску выкарыстоўвалася ракета «Сатурн-5» (узор AS-507). Мэта палёту - высадка на Месяцы з правядзеннем даследаванняў па больш шырокай праграме, чым пры палёце карабля «Апалон-11».

Задачы палёту[правіць | правіць зыходнік]

Прадугледжвалі пасадку на Месяц у Акіян Бур прыкладна ў 1540 км на захад ад месца пасадкі карабля «Апалон-11», збор узораў месяцовага грунту, фатаграфаванне на паверхні Месяца, ўстаноўку на Месяцы навуковых прыбораў, фатаграфаванне паверхні Месяца з селенацентрычнай арбіты (у прыватнасці, некаторых участкаў, выбраных для наступных пасадак караблёў серыі «Апалон», пошук аўтаматычнага касмічнага апарата «Сервеер-3» (здзейсніў пасадку на Месяц 20 красавіка 1967 года), дэмантаж некаторых дэталяў названага апарата і дастаўка іх на Зямлю для вывучэння ўплыву працяглага знаходжання ў месяцовых умовах , правядзенне тэлевізійных сеансаў з борта карабля і з паверхні Месяца.

Праграма палёту была выканана амаль цалкам (з-за няспраўнасці тэлевізійнай камеры не ўдалося правесці два запланаваныя сеансы каляровага тэлебачання з Месяца).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Касмічныя запускі ў 1969