Алекс Фергюсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
сэр Алекс Фергюсан
Алекс Фергюсан
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Чэпмен Фергюсан
Мянушкі Fergie (Фергі), SAF (САФ)
Нарадзіўся 31 снежня 1941(1941-12-31) (72 гады)
Глазга, Шатландыя
Грамадзянства Сцяг Шатландыі Шатландыя
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд
Пасада галоўны трэнер
Кар'ера
Клубная кар'ера*
1958—1960 Сцяг Шатландыі Куінз Парк 31 (11)
1960—1964 Сцяг Шатландыі Сент-Джонстан 37 (19)
1964—1967 Сцяг Шатландыі ФК Данфермлін Атлетык 89 (66)
1967—1969 Сцяг Шатландыі Рэйнджэрс 41 (25)
1969—1973 Сцяг Шатландыі Фалкірк 104 (37)
1973—1974 Сцяг Шатландыі Эйр Юнайтэд 24 (9)
1958—1974 Усяго за кар'еру 326 (167)
Трэнерская кар'ера
1974 Сцяг Шатландыі Іст Стэрлінгшыр
1974—1978 Сцяг Шатландыі Сент-Мірэн
1978—1986 Сцяг Шатландыі Абердзін
1985—1986 Сцяг Шатландыі Шатландыя
1986—2013 Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў


Сэр Аляксандр Чэпмен Фергюсан, CBE (англ.: Sir Alexander Chapman Ferguson; 31 снежня 1941, Глазга, Шатландыя), больш вядомы як Алекс Фергюсан, сэр Алекс, САФ або Фергішатландскі футбаліст і футбольны трэнер. З 1986 па 2013 гады з'яўляецца галоўным трэнерам англійскага клуба «Манчэстэр Юнайтэд». З'яўляецца самым тытулаваным трэнерам у брытанскім футболе. Прызнаецца адным з найвялікшых трэнераў у гісторыі сусветнага футбола.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

А. Фергюсан гуляў за шэраг шатландскіх футбольных клубаў. Трэнерскую кар'еру пачаў у 1974. Быў галоўным трэнерам шатландскіх клубаў «Іст Стэрлінгшыр» і «Сент-Мірэн», пасля чаго трэніраваў «Абердзін», дамогшыся з клубам вялікіх поспехаў. Алекс Фергюсан тройчы прыводзіў «Абердзін» да залатых медалёў чэмпіянату Шатландыі, перамогі ў Кубку ўладальнікаў кубкаў (1983). У 1986 на чэмпіянаце свету ў Мексіцы быў галоўным трэнерам зборнай Шатландыі.

З лістапада 1986 года ўзначаліў англійскі «Манчэстэр Юнайтэд». Прывёў клуб да 13 перамогаў у чэмпіянаце Англіі (1993, 1994, 1996, 1997, 1999–2001, 2003, 2007, 2008, 2009, 2011, 2013), пяць у Кубку Англіі, заваяваў 10 Суперкубкаў, 4 Кубкі футбольнай Лігі, дзве перамогі ў Лізе чэмпіёнаў (1999, 2008), Кубку ўладальнікаў кубкаў і інш.

Усяго на рахунку А. Фергюсана 48 трафеяў на чале МЮ і «Абердзіна».[1] Пад кіраўніцтвам Фергюсана «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў больш трафеяў, чым за ўсю сваю папярэднюю стогадовую гісторыю. 19 снежня 2010 года Фергюсан пабіў рэкорд сэра Мэта Басбі па працягласці знаходжання на пасадзе галоўнага трэнера клуба.

У 1999 годзе Фергюсан быў прысвечаны ў рыцары каралевай Елізаветай II. У 2002 годзе ён быў уключаны ў Залу славы англійскага футбола. Таксама ён з'яўляецца ганаровым грамадзянінам горада Абердзіна за свае заслугі ў якасці галоўнага трэнера футбольнага клуба «Абердзін».

У маі 2013 Алекс Фергюсан завершыць трэнерскую кар'еру. Пасля гэтага зойме ў «Манчэстэр Юнайтэд» адну з кіруючых пасадаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Michael Crick. The Boss: The Many Sides of Alex Ferguson — Pocket Books, 2003. — 640 p. — ISBN 0-7434-2991-5.
  • Alex Ferguson, Hugh McIlvanney. Managing My Life: My Autobiography — Coronet Books, 2000. — 520 p. — ISBN 0-340-72856-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Трэнер года ў Англіі