Алесь Мілюць
З Вікіпедыя.
Алесь МІЛЮЦЬ сапр. Аляксандр Макаравіч Мілюць (23 верасня (6 кастрычніка) 1908, в. Скорычы каля Карэліч — 26 кастрычніка 1944, Усходняя Прусія), беларускі паэт. Летам 1944 быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, загінуў ва Усходняй Прусіі.
Друкаваўся з 1928 года ў заходнебеларускіх левых і рэвалюцыйных газетах і часопісах. Асноўныя матывы творчасці — пратэст супраць сацыяльнай і нацыянальнай несправядлівасці ("Бярозы"), заклік да грамадзянскай актыўнасці і салідарнасці прыгнечаных, паэтызацыя маральнага самаўдасканалення ("Мой ідэал", "Покліч"), апяванне хараства роднага краю ("Вясною"). Пасля 1939 услаўляў у вершах і артыкулах новае сацыялістычнае жыццё.[1]
•
- ↑ У. А. Калеснік. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.3. С.524.
Наяўнасць гэтага шаблону звычайна азначае артыкулы недастатковага, пачатковага зместу. Калі можаце, то дапоўніце гэты артыкул.


